Размовы пра шаблон:Тынктуры

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Спазніўся, але ўсё адна, калі будуць стварацца артыкулы пра фігуры і аб'екты, мабыць, лепей называць артыкулы натуральна, напр. Леў у геральдыцы, Рыба ў геральдыцы і г.д. Прынамсі, калі можна абысціся без коскі, чаму не. --Максім Л. (размовы) 19:37, 6 лістапада 2015 (MSK)[адказаць]

Калі "Леў у геральдыцы" — нармальная назва, і менавіта такая форма ўжываецца ў геральдыстаў (а не проста "Леў"), то так. Інакш артыкулы варта называць праз коску.--Artsiom91 (размовы) 20:01, 6 лістапада 2015 (MSK)[адказаць]

Панове, калі вы абодва за, то я не магу быць супраць. Крышку пераносаў -- і ўсё будзе добра. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 02:07, 7 лістапада 2015 (MSK)[адказаць]

Я хутчэй супраць, бо ніхто не кажа "Леў у геральдыцы", кажуць проста "Леў". Прапанова фактычна дазволіць перанесці "Горад Брэст, Францыя" у "Горад Брэст у Францыі" або "Французскі горад Брэст". Да таго ж, геральдычны леў зусім не падобны на льва-жывёлу. "Леў у геральдыцы" ж значыць "ужыванне льва-жывёлы ў геральдыцы".--Artsiom91 (размовы) 13:04, 7 лістапада 2015 (MSK)[адказаць]