Размовы пра MediaWiki:Gadget-wikificator.js

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Including into Gadgets[правіць зыходнік]

Hello, sorry for writing in English, but I would like to ask you how you included this script into MediaWiki code? Did you add it into MediaWiki:Gadgets-definition‎‎ or into MediaWiki:Commons.js?--Zygimantus (размовы) 23:57, 23 снежня 2016 (+03)[адказаць]

Zygimantus, I so understand that page MediaWiki:Gadgets-definition has definition "wikify[ResourceLoader|default]|wikify.js" to include this gadget.--Artsiom91 (размовы) 17:38, 24 снежня 2016 (+03)[адказаць]

Працяжнік кароткі і доўгі[правіць зыходнік]

Аказалася, паміж слова і паміж лічбамі трэба ставіць розныя працяжнікі. Паміж словамі, напрыклад, "тры — пяць" або "чэрвень — верасень" (доўгі працяжнік і прагалы; як у нас і ёсць), а паміж лічбамі "3–5" або "1939–1945" (кароткі працяжнік, але не мінус "-", і без прагалаў; у нас без прагалаў, але працяжнік доўгі). Гэта параграфы З7 і 31 у БП-2008. Напэўна, трэба так наладзіць, калі тэхнічна магчыма? Здаецца, што магчыма. -- Максім Л. (размовы) 10:29, 28 верасня 2023 (+03)[адказаць]

Наколькі мне вядома, правілы правапісу не адрозніваюць кароткі і доўгі працяжнікі, з пункту гледжання пунктуацыі ёсць адзін знак прыпынку — працяжнік, які адрозніваецца ад злучка. Параграф 37 кажа, дзе ставіць працяжнік, а дзе злучок, у інтэрвалах, там няма ўдакладнення пра кароткі і доўгі. Параграф 31 увогуле пра вялікія і малыя літары, можа нешта не тое бачу. Якой даўжыні працяжнік ужываць вырашаюць ужо выдавецкія стандарты. Так, бачыў такія рэкамендацыі аб ужыванні кароткага працяжніка для інтэрвалаў лічэбнікаў і падобнага, але незразумела які яны маюць афіцыйны статус. У вікіпедыі рускай і следам беларускай лічыцца што кароткага працяжніка проста не існуе, гэта англамоўная традыцыя. Калі ж глядзець друкаваныя беларускамоўныя выданні, то напрыклад у Беларускай энцыклапедыі ўсюды доўгі працяжнік, а ў сучасных навуковых кнігах бачу ўсюды працяжнік кароткі (не толькі ў інтэрвалах лічэбнікаў, але і проста ў сказе). Пэўна, патрэбна больш шырокае абмеркаванне і агульная згода для падобных змен.--Artsiom91 (размовы) 11:37, 28 верасня 2023 (+03)[адказаць]
@Artsiom91 прабачце, памылка друку, параграф 61. У друкаваным варыянце БП-2008 яўна паказана розніца паміж гэтымі працяжнікамі, хоць словамі пра розніцу ў іх даўжыні нічога не сказана. Адзначана толькі, што гэта не мінусы. Во і думай, што хочаш. Пазней паспрабую сюды выявы далучыць як гэта выглядае. Кажуць, што яўна даўжыня прапісана ў даведніку Жаўняровіча. Максім Л. (размовы) 15:47, 28 верасня 2023 (+03)[адказаць]
Maksim L., маю кнігу «Даведнік па літаратурнай праўцы» Пятра Жаўняровіча 2017 года, калі пра яе размова. На старонцы 426 там сказана, што інтэрвал лічэбнікаў, запісаны лічбамі, не адбіваецца прагаламі вакол працяжніка (а запісаны словамі — адбіваецца). Пры гэтым у прыкладах такі працяжнік без прагалаў вакол надрукаваны кароткім (і так па ўсёй кнізе, у той час як працяжнік з прагаламі — доўгі). Аднак, яўнага пункта, дзе б казалася пра доўгі і кароткі працяжнікі, не знайшоў.--Artsiom91 (размовы) 21:09, 28 верасня 2023 (+03)[адказаць]

А ці трэба нам займацца гэтым? І так у нас няма парадку са злучком і працяжнікам у некаторых артыкулах. Дарэчы, пад рукой аказаліся кнігі Археалогія Беларусі (2009) і Высшее партизанское командование Белруссии (2009), Георгафия: термины и понятия (2011). Розніцу ў працяжніках я не заўважыў.--VladimirZhV (размовы) 16:09, 28 верасня 2023 (+03)[адказаць]

@VladimirZhV, займацца варта, цяпер мы ведаем прынамсі, што розніца ў працяжніках у некаторых кнігах, магчыма, толькі густаўшчына наборшчыка або абумоўлена нейкімі тэхнічнымі прычынамі, а не як некаторыя ўдзельнікі думаюць, што ёсць правіла на гэты конт. Вынік? Думаю, што вынік. Прынамсі, можна папрасіць ініцыятараў пільна ўдакладніць, дзе такое правіла яўна напісана. І тады ўжо пытанне закрыць канчаткова і не вяртацца да яго. Максім Л. (размовы) 11:03, 29 верасня 2023 (+03)[адказаць]