Блакітны Ніл

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Блакітны Ніл)
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Блакітны Ніл
амх. ጥቁር አባይ, араб. النيل الأزرق
ET Bahir Dar asv2018-02 img17 Tis Issat.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 1740 км
Басейн 325 000 км²
Расход вады 1 525,3 м³/с
Вадацёк
Выток воз. Тана
 • Вышыня 1830 м
 • Каардынаты 11°37′14″ пн. ш. 37°24′30″ у. д.HGЯO
Вусце Ніл
 • Каардынаты 15°37′25″ пн. ш. 32°30′07″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Рака Ніл
Краіна
=
physical
Блакітны Ніл
Блакітны Ніл
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Блакітны Ніл (Абай; амх. ጥቁር አባይ) — рака ў Эфіопіі і Судане, правы прыток Ніла. Даўжыня 1600 км.

Бярэ пачатак з возера Тана (Эфіопскае нагор'е) на вышыні 1830 м. Сцёк з возера зарэгуляваны плацінай з гідраэлектрастанцыяй. Блакітны Ніл суднаходны на 580 км ад вусця.

На працягу 500 км цячэ ў каньёне глыбінёй 900—1200 м. У Эфіопіі лічыцца святой ракой, якая цячэ з Эдэма. У гэтай сувязі ёй прыносяць дары ў выглядзе хлеба і іншых прадуктаў.

На тэрыторыі Судана рака носіць назву Бахр-эль-Азрак (ад араб. Бахр — «мора» і азрак — «блакітны»). На суданскай тэрыторыі збудавана буйное вадасховішча ля горада Расейрэс.

Ля горада Хартум Блакітны Ніл зліваецца з Белым Нілам, утвараючы раку Ніл.