Кастрама (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Кастрама)
Jump to navigation Jump to search
Кастрама
Kostromka.jpg
Вышыня вытоку звыш 150 м
Вышыня вусця 84,3 м
Даўжыня 354 км
Расход вады 71 м³/с
Вадазбор 16 000 км²

Кастрама (руск.: Кострома́) — рака ў еўрапейскай частцы Расіі, працякае па Чухламскім, Салігаліцкім, Буйскім і Кастрамскім раёнах Кастрамской вобласці, часткай на мяжы з Любімскім раёнам Яраслаўскай вобласці; гістарычна левы прыток ракі Волга (вусце ў межах горада Кастрама). Даўжыня — 354 км, плошча басейна — 16 000 км². Прытокі: Абнора.