Кастрамская вобласць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Костромская область
Кастрамская вобласць
герб
сцяг
Map of Russia - Kostroma Oblast (2008-03).svg
Афіцыйная мова руская
Тып суб'екту федэрацыі Вобласць
Федеральная акруга Цэнтральная
Эканамічная акруга Цэнтральная
Сталіца Кастрама
Губернатар Сяргей Канстанцінавіч Сітнікаў
Плошча
 - Усяго
 - % Вада
50 месца
60 200 км2
Насельніцтва
 - Усяго (2006)
 - Шчыльнасць
65 месца
709 000
11,8/км²
Аўтамабільны код 44
Часавы пояс UTC+3

Кастрамская вобласць (руск.: Костромская область) — суб'ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны ў цэнтры еўрапейскай часткі краіны. Цэнтр і найбуйнейшы горад Кастрама. Працягласць Кастрамскай вобласці з поўначы на поўдзень — 260 км, з захаду на ўсход — 420 км. Тэрыторыя — 60,2 тыс. км². На поўначы Кастрамская вобласць мяжуе з Валагодскай вобласцю, на поўдні — з Іванаўскай і Ніжагародскай абласцямі, на захадзе — з Яраслаўскай, на ўсходзе — з Кіраўскай вобласцю.

Нацыянальны склад: рускія (96,3 %), украінцы (1,1 %) і інш. Вобласць падзяляецца на 24 раёны.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя вобласці ўяўляе сабой пагорыстыя раўніну, у межах якой вылучаюцца: на захадзе — Кастрамская нізіна (вышыня 80-100 м), у цэнтры — Галіцкае ўзвышша (вышыня да 293 м) і Волга-Унжанская нізіна (вышыня да 150 м), на паўночным усходзе — Паўночныя Увалы (вышыня да 227 м).

Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −11,7 °C на паўднёвым захадзе да −14,2 ° поўначы і паўночным усходзе; ліпеня — адпаведна 17,9 °C і 17,6 °C. Ападкаў 550—600 мм у год. Вегетацыйны перыяд 156—166 сутак. Па тэрыторыі вобласці працякаюць: на паўднёвым захадзе Волга, а з поўначы на поўдзень яе левыя прытокі: Кастрама, Унжа і Вятлуга. Найбольш буйныя азёры — Галіцкае і Чухламскае. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы: гліністыя і суглінкавыя на захадзе і паўночным усходзе, пясчаныя і супясчаныя — у цэнтры і на паўднёвым усходзе. У паніжэннях рэльефу распаўсюджаныя тарфяна-балотныя, уздоўж рэк і азёр — алювіяльныя глебы. Кастрамская вобласць размешчана ў лясной зоне. Лясы займаюць 4,1 млн.га.

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]