Ралі
Ра́лі (ад англ.: rally — злёт, збор) — комплексныя спаборніцтвы на аўтамабілях (аўтаралі) ці матацыклах (мотаралі) на рэгулярнасць руху па зададзеным маршруце; адзін з тэхнічных відаў спорту.
У праграму ралі ўключаюцца таксама дадатковыя скарасныя спаборніцтвы: гонкі па шашы, дарожках іпадрома, участках горных дарог, па фігурным ваджэнні і інш. Звычайна дыстанцыя ралі 1—2 тыс. км, колькасць дадатковых спаборніцтваў 20—40. У ралі выкарыстоўваюцца пераважна серыйныя аўтамабілі з некаторымі канструктыўнымі зменамі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя спаборніцтвы тыпу ралі адбыліся ў 1894 па маршруце Парыж—Руан—Парыж. Міжнародныя спаборніцтвы «Ралі Монтэ-Карла» праводзяцца з 1911. З 1940-х г. ралі найбольш пашыраны ў Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Фінляндыі, Францыі, Швецыі і іншых краінах. Найбуйнейшыя міжнародныя ралі: «Парыж—Дакар», «1000 азёр» (у Фінляндыі), «Руская зіма» (у Расіі) і інш. Асабістыя чэмпіянаты Еўропы праводзяцца з 1953, першынствы свету — з 1972.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ралі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).