Раман Генадзевіч Раманоўскі
Раман Генадзевіч Раманоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Валерый Георгіевіч Калеснік | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
30 красавіка 1971 (54 гады) |
||||||
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (2006) |
Раман Генадзевіч Раманоўскі (нар. 30 красавіка 1971) — беларускі дыпламат. Кандыдат гістарычных навук (2006).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў начальнікам аддзела ЗША і Канады упраўлення Амерыкі, начальнікам упраўлення агульнаеўрапейскай супрацы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. З 2014 — саветнік-пасланец Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы.
Працаваў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнікам упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва галоўнага ўпраўлення Еўропы і Паўночнай Амерыкі МЗС.
20 лістапада 2023 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія і па сумяшчальніцтву ў Малайзіі, Рэспубліцы Сінгапур і Рэспубліцы Філіпіны[1]. 12 жніўня 2024 года быў таксама прызначаны Пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Ўсходняй Азіі[2].