Валерый Георгіевіч Калеснік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валерый Калеснік
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезіі
з 14 верасня 2017
Прэм’ер-міністр: Андрэй Кабякоў
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Уладзімір Лапата-Загорскі
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы
14 жніўня 2008 — 3 снежня 2013
Прэм’ер-міністр: Сяргей Сідорскі
Міхаіл Мясніковіч
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Наталля Жылевіч
Пераемнік: Андрэй Савіных
 
Адукацыя:
Дзейнасць: дыпламат
Нараджэнне: 17 ліпеня 1965(1965-07-17) (54 гады)

Вале́рый Гео́ргіевіч Кале́снік (нар. 17 ліпеня 1965, Гродна) — беларускі дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Благавешчанскае вышэйшае ваеннае танкавае каманднае вучылішча (1986), Ваенна-дыпламатычную акадэмію ў Маскве (1994).

З 1995 года працаваў у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 19992000 гадах быў намеснікам начальніка ўпраўлення міжнароднай бяспекі і кантролі над раззбраеннем у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 20002004 гадах быў саветнікам Амбасады Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія, Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Камісіі Еўрапейскіх супольнасцей і Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора. У 20042006 гадах быў саветнікам упраўлення міжнароднай бяспекі і кантролі над раззбраеннем у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 10 лютага 1998 года да 30 снежня 2003 года быў адначасова Прадстаўніком Ураду Рэспублікі Беларусь ва ўпраўленні Камітэту па супрацоўніцтве ў галіне нераспаўсюджання ядзернай зброі[1][2].

14 жніўня 2008 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы[3].

14 верасня 2017 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезіі, Малайзіі, Рэспубліцы Сінгапур і Рэспубліцы Філіпіны па сумяшчальніцтву[4].

Зноскі

  1. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 10 февраля 1998 г. № 205 «О назначении Представителя Правительства Республики Беларусь в Правление Комитета по сотрудничеству в области нераспространения ядерного оружия» (руск.) 
  2. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 30 декабря 2003 г. № 1717 «О назначении А. М. Байчорова Представителем Правительства Республики Беларусь в Правление Комитета по сотрудничеству в области нераспространения ядерного оружия» (руск.) 
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 14 августа 2008 г. № 435 «О назначении В. Г. Колесника Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Турецкой Республике и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса» (руск.) 
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 14 сентября 2017 № 331 «О В. Г. Колеснике» (руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (14 верасня 2017).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]