Уладзімір Мікалаевіч Лапата-Загорскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Уладзімір Мікалаевіч Лапата-Загорскі (нар. 1968, Брэст) — беларускі дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін ў 1994 годзе. У 1994—1996 гадах — аташэ, трэці сакратар аддзела Азіі і Афрыкі, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 1997—1998 гадах — начальнік аддзела Азіі Чацвёртага палітычнага кіравання, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 1998—1999 гадах — выконваючы абавязкі начальніка Чацвёртага палітычнага кіравання, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 1999—2000 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення Азіі і Афрыкі, Міністэрства замежных спраў. У 2000—2001 гадах — начальнік упраўлення Азіі і Афрыкі, Міністэрства замежных спраў,

У 2001—2008 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы, у Ліванскай Рэспубліцы і Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства (па сумяшчальніцтве).

У 2008—2011 гадах — начальнік упраўлення Азіі і Афрыкі, Міністэрства замежных спраў.

З 2011 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезіі (з лістапада 2011 г.), Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстраліі (з лютага 2012 г. да чэрвеня 2014 года), Малайзіі, Рэспубліцы Сінгапур і Рэспубліцы Філіпіны па сумяшчальніцтву (з лютага 2012 года), Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) па сумяшчальніцтве (з верасня 2013 г.)

14 верасня 2017 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў вызвалены з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія і па сумяшчальніцтве ў Малайзіі, Рэспубліцы Сінгапур і Рэспубліцы Філіпіны, Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) у сувязі з пераводам да іншага наймальніка[1].

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 14 сентября 2017 № 330 «О В. Н. Лопато-Загорском» (руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (14 верасня 2017).