Растоўская тэлевежа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Растоўская тэлевежа
Rostov-Telebashnya.jpg
Краіна:
Месцазнаходжанне: Flag of Russia.svg Расія, Растоў-на-Доне, вул. Барыкадная, 16
Будаўніцтва: 1956 — 1958
Прызначэнне: Тэлекамунікацыі, метэаралогія
Вышыня па шпілі: 195 м
Вышыня па даху: 180 м
Уласнік: ГТРК «Дон-ТР»

Растоўская тэлевежа — тыпавая тэлевізійная і радыёвяшчальная вежа праекта 3803 KM, размешчаная ў Чыгуначным раёне Растова-на-Доне на вул. Барыкаднай. Тэлевежа з'яўляецца самым высокім збудаваннем у Растове-на-Доне. Яе вышыня складае 195 метраў. У зоне дзеяння яе перадатнікаў знаходзіцца значная частка (апроч, Новачаркаска) Растоўскай агламерацыі насельніцтвам 2,2 млн чалавек, што ўключае ў сябе апроч Растова-на-Доне, такія буйныя гарады, як Батайск, Азоў, Аксай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Эпоха тэлевяшчання на тэрыторыі Растоўскай вобласці пачалася з будавання Растоўскай тэлевежы вышынёй 195 метраў. Вежу спраектаваў Маскоўскі інстытут сталёвых канструкцый. Яе ўзвядзенне вялося два гады і было завершана 29 красавіка 1958 года[1]. Спробавыя тэлеперадачы пачаліся ўжо на наступны дзень — 30 красавіка 1958 года[1]. З 1969 года ажыццяўляецца перадача колеравага тэлевяшчання. У 1992 годзе на вежы адбыўся пажар, у выніку якога выгарэлі некалькі кабеляў і трансфарматараў. Аварыя выклікала спыненне тэлевяшчання на 12 гадзін[2].

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

Крацістая ажурная металічная канструкцыя абапіраецца на чатыры бетонныя апоры. Секцыі вежы напераменку выфарбаваны ў чырвоны і белы колеры. Падсвятленне тэлевежы ў цёмны час сутак ужыццяўляецца з дапамогай усталяваных на ёй лазерных святлодыёдаў, што даюць раўнамернае асвятленне канструкцый без засвятленняў. Яркае свячэнне вежы дасягаецца шляхам выкарыстання флуарэсцэнтнай фарбы для афарбоўкі вонкавых элементаў. Яшчэ ў 2000 годзе журналісты пісалі, што стан тэлевежы патрабуе тэрміновага рамонту[3]. Яе адхіленне ад восі ў пяць разоў перавышае норму[3].

Альтэрнатывы. Пенташпіль[правіць | правіць зыходнік]

У 1998 годзе Горадабудаўнічы савет Растова-на-Доне ўхваліў ідэю растоўца Сяргея Ківенкі, які распрацаваў праект новай гарадской тэлевежы, названы ім «Пенташпілем»[4]. «Пенташіль» гэта 315-мятровая ажурная вежа, што ўяўляе сабой пяць вытанчана выгнутых узыходных апор. Пад будаўніцтва была вылучана пляцоўка ў раёне былога аэрадрома «Ніжнягнілаўскі»[4]. Але ўжо ў сакавіку 1999 года гарадскі інжынерны савет закрыў праект Ківенкі[4].

У 2002 годзе праект Сяргея Ківенкі «ПЕНТАШПІЛЬ» знайшоў другое дыханне — аўтар стварыў вакол вежы шматфункцыянальны «ПЕНТАШПІЛЬ-комплекс»[5]. Праектам зацікавіліся сур'ёзныя фундатары. Агульны кошт усяго будаўніцтва, улучаючы комплекс размешчаных вакол вежы будынкаў, ацэньваўся прыкладна ў суму ад 60 да 90 мільёнаў долараў[5].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Собств. корр. Ростовское областное телевидение отмечает 50-летний юбилей // news.rostov-today.ru. — 2008. — 27 сент.
  2. Вместо телевышки в Ростове построят «Пенташпиль» (руск.) . Аргументы и факты. Праверана 3 лютага 2017.
  3. 3,0 3,1 Абамова Т. Крепко ли стоит главная телебашня Ростова? // www.relga.ru. — 2000. — 23 сент.
  4. 4,0 4,1 4,2 Сидоров А. Невезучий творец заколдованных башен // Седьмая столица. — 2003. — 10 марта.
  5. 5,0 5,1 Подобед Д. «ПЕНТАШПИЛЬ», часть вторая — автор закручивает сюжет // www.ars-com.ru. — 2005. — 5 марта.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]