Расійскае харчовае эмбарга (з 2014)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Расійскае харчовае эмбарга — забарона ўвозу на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі з 2014 г. «асобных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіны і харчавання, краінай паходжання якіх з'яўляецца дзяржава, якая прыняла рашэнне аб увядзенні эканамічных санкцый у дачыненні да расійскіх юрыдычных і (або) фізічных асоб або далучыліся да такога рашэння»[1]. Значнага ўрону (па выніках прымянення эмбарга ў 20142015 гг.) эканомікі гэтых дзяржаў ад эмбарга не панеслі. Расія ж у 2014 — 2015 гг., на фоне ўсплёску інфляцыі ў цэлым, значна ўзраслі рознічныя цэны на харчовыя прадукты, павялічылася выкарыстанне замяняльнікаў пры вытворчасці прадуктаў харчавання (пальмавага алею, сухога малака), а таксама рээкспарт забароненай прадукцыі з трэціх краін (напрыклад, яблыкаў з Беларусі, Сербіі).

Перадгісторыя і мэта ўвядзення эмбарга[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2014 года, пасля анэксіі Крыма Расіяй, ЗША і ЕС увялі санкцыі супраць Расіі. У санкцыйны спіс ЕС першапачаткова была ўнесена 61 асоба. Таксама санкцыі 29 красавіка ўвялі Японія і Канада. Пашырэнне спісаў стала рэакцыяй на правядзенне рэферэндумаў на ўсходзе Украіны.

Эканамічныя наступствы для Расіі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі