Рафаел Авецісавіч Ішханян

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рафаел Авецісавіч Ішханян
Род дзейнасці: гісторык, літаратуразнавец, мовазнавец, філолаг
Дата нараджэння: 9 сакавіка 1922(1922-03-09)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 6 лютага 1995(1995-02-06) (72 гады)
Месца смерці:
Месца працы:
Альма-матар:
Узнагароды і прэміі:
ордэн Айчыннай вайны II ступені

Рафаел Авецісавіч Ішханян (арм.: Ռաֆայել Իշխանյան, 9 сакавіка 1922 года, Ерэван1995 год, Ерэван) — армянскі бібліёграф, філолаг-мовазнавец[1], які займаўся пытаннямі філалогіі і гісторыі. Прафесар Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дэпутат Вярхоўнага Савета Арменіі (1990—1995 гады)

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1939 годзе скончыў сярэднюю школу імя Н. К. Крупскай (цяпер імя Н. Агбаляна) і паступіў на факультэт армянскай мовы і літаратуры Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1940 годзе быў закліканы ў Савецкую армію, браў удзел у Вялікай Айчыннай вайне. Пасля дэмабілізацыі ў 1945 годзе працягнуў навуку і скончыў Ерэванскі ўніверсітэт у 1949 годзе.

З 1947 па 1962 гг. працаваў у Публічнай бібліятэцы Арменіі (цяпер Нацыянальная бібліятэка Арменіі). У 1954 г. завочна скончыў Маскоўскі бібліятэчны інстытут.

У 1962 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю пра рэпрэсаванага ў 1937 годзе армянскага пісьменніка: «Аксель Бакунц: жыццё і пытанні творчасці» і перайшоў на працу на кафедру армянскай мовы ў Ерэванскім дзяржаўным універсітэце. У 1973 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Нарыс па гісторыі мовы новай армянскай літаратуры», у 1978 г. стаў прафесарам.

З канца 1970-х гг. публікаваў працы па гісторыі Арменіі, дзе прыводзіў розныя довады ў карысць аўтахтоннасці армян на Армянскім нагор'і і вылучнай старажытнасці армянскага народа. У апошні перыяд свайго жыцця актыўна браў удзел у армянскім нацыянальным руху — асабліва, у змаганні за Нагорны Карабах[2]. Дэпутат Вярхоўнага Савета Арменіі (19901995 гады). З 1991 года таксама ганаровы дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Арменіі.

Навуковая праца[правіць | правіць зыходнік]

Рафаіл Ішханян апублікаваў 773 працы, галоўным чынам на армянскай мове, прысвечаныя шырокаму колу пытанняў — друкарству, захаванню і развіццю армянскай мовы, паходжанню і старажытнай гісторыі армянскага народа, Нагорнаму Карабаху, гісторыі так званай Трэцяй рэспублікі, а таксама праблемам навукі, рэлігіі і адукацыі, грамадскага жыцця. Рафаіл Ішханян быў адным з аўтараў Армянскай савецкай энцыклапедыі. У некаторых абласцях, прыкладам у гісторыі друкарства, ён з'яўляўся агульнапрызнаным аўтарытэтам[2], але з іншага боку, некаторыя яго працы, прыкладам па найстаражытнейшай гісторыі Арменіі, падвяргаліся крытыцы як у Арменіі, так і за яе межамі.

Працы па найстаражытнай гісторыі Арменіі[правіць | правіць зыходнік]

Рафаіл Ішханян у сваіх гістарычных працах настойваў на вылучнай старажытнасці армянскага народа, сцвярджаючы, што армяне жылі на Армянскім нагор'і з IV тысячагоддзя да н.э., утварыўшы самастойную этнічную агульнасць адразу пасля распаду праіндаеўрапейскай мовы, разважаючы далей пра прамыя кантакты армян з шумерамі і семітамі і адносячы шумераў да армяноіднага тыпу еўрапеоіднай расы[3][4]. Для доваду сваіх канцэпцый Ішханян карыстаўся прынятым у савецкай літаратуры падыходам, што складаўся ў тым, што крытэрыем этнічнай прыналежнасці з'яўляецца вылучна мова, і пытанне пра паходжанне народа прыраўноўвала да паходжання мовы. Ішханян сцвярджаў, што «Гісторыю армян ці армянскага народа трэба пачынаць з часу з'яўлення армянскай мовы, бо армяне (ці армянскі народ) і ў старажытнасці, і ў сярэднія вякі, і ў сучаснасці — гэта носьбіты армянскай мовы»[5][6].

Такія цверджанні Ішханяна рабілі армян адзіным у свеце народам, якія здолелі захаваць без істотных змен сваю мову на працягу некалькіх тысячагоддзяў, а таксама аб'яўлялі прышлымі народамі ўсё неармянскае насельніцтва Усходняй Турцыі, улучаючы курдаў. Заканамерна, што гэты кірунак прац Ішханяна сустрэў цвёрдую крытыку сярод гісторыкаў і лінгвістаў як у Арменіі, так і за яе межамі. Працы Ішханяна ў гэтым кірунку крытыкаваліся за адсутнасць належнай доказнай базы, за лінгвістычны і гістарычны дылетантызм, а таксама за выяўную палітычную падкладку[2][7][8][9].

У звязку з крытыкай калег Рафаіл Ішханян так і не змог апублікаваць свае працы ў гэтым кірунку ў навуковай літаратуры ні ў Арменіі, ні за яе межамі, таму неаднаразова выступаў з серыяй папулярных артыкулаў і нататак, адрасаваных аўдыторыі, недастаткова знаёмай з гістарычнай навукай[5][10][11][12].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

на армянскай[правіць | правіць зыходнік]

  • Errord Uzhi Batsarman orenke: Hodvatsner, Azat khosk, ISBN 5807902505
  • Girke Khorhrdayin Hayastanum: Matenagitakan Tsank, Hayastani azgayin grapalat, ISBN 9993050032
  • Mer Inknutyan Glkhavor Nshane: (Grakanagitakan Hetazotutyunner), Nairi, ISBN 5550004291
  • Patkerazard Patmutyun Hayots, Book 1, 1989, Arevik, ISBN 5807700570
  • Rafael Ishkhanian, Hayeri tzagume yev hnaguin patmutiune (The Origins and Most Ancient. History of the Armenians), Altapress, Beirut, 1984
  • Вопросы происхождения и древнейшей истории армянского народа, Ереван, 1988

на рускай[правіць | правіць зыходнік]

  • Вопросы происхождения и древнейшей истории армянского народа, издательство «Грааль», Москва, 2002 ISBN 5946880152

на англійскай[правіць | правіць зыходнік]

  • On the Origin and Earliest History of the Armenian People, trans. N. Ouzounian, Montreal, 1989
  • Questions of origin and earliest history of Armenian people, Yerevan 1988

на польскай[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Тер-Саркисянц А.Е. История и культура армянского народа с древнейших времён до начала XIX века — Москва: Восточная литература РАН, 2005. — С. 126. — 686 с. — 1500 экз. — ISBN 5-02-018445-4, ISBN 9785020184459.
  2. 2,0 2,1 2,2 Шнирельман В. А. Войны памяти: мифы, идентичность и политика в Закавказье, Академкнига, Москва, 2003 ISBN 5946281186
  3. Ишханян Р. А. Вопросы происхождения и древнейшей истории армянского народа. Издательство «Айастан», Ереван, 1988
  4. Р. А. Ишханян Вопросы происхождения и древнейшей истории армянского народа, издательство «Грааль», Москва, 2002 ISBN 5946880152
  5. 5,0 5,1 Ишханян Р. А. Происхождение и древнейшая история армян в свете новых достижений лингвистики // Литературная Армения, № 4, 1981
  6. Ишханян Р. А. Без фактов и свидетельств не может быть достоверного исторического труда // Научно-информационный журнал Ереванского университета, № 2, 1982
  7. Тер-Саркисянц А. История и культура армянского народа с древнейших времён до начала XIX века, Издательство Восточной литературы РАН, Москва, 2005 ISBN 5-02-018445-4
  8. Аракелян Б. Н., Джаукян Г., Саркисян Г. К. К вопросу Урарту-Армения // Историко-филологический журнал, Ереван, № 1, 1987
  9. Тирацян Г. А., Арешян Г. Е. Археология и проблема Урарту-Армения // Историко-филологический журнал, Ереван, № 3, 1990
  10. Ишханян Р. А. Языковые источники, относящиеся к происхождению армян // «Гарун», Ереван, № 10, 1979
  11. Ишханян Р. А. Древнейшие аборигены // газета «Коммунист», Ереван, 16 февраля 1980 года
  12. Ишханян Р. А. Иллюстрированная история Армении: Беседы для среднего школьного возраста, «Аревик», Ереван, 1989

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Э. Долбакян Рафаел Аветисович Ишханян // Р.А. Ишханян Вопросы происхождения и древнейшей истории армянского народа, издательство «Грааль», Москва, 2002 ISBN 5946880152

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]