Ерэванскі дзяржаўны ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ерэванскі дзяржаўны ўніверсітэт

Ерэванскі дзяржаўны універсітэт (арм.: Երևանի պետական համալսարան) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Ерэване.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны 16 мая 1919 года. Першыя заняткі прайшлі ў лютым 1920 года. Першы рэктар, Юрый Гамбаран, для чытання лекцый запрасіў з розных краін вядомых армянскіх навукоўцаў, у тым ліку Акопа Манандзяна, Манука Абегяна і Сцяпана Малхасянца. У 1920-я гады ўніверсітэт складаўся з 5 факультэтаў. Будынак універсітэта размяшчаўся на вуліцы Астаф'ян ў Ерэване.

У першы навучальны год ва ўніверсітэце дзейнічаў адзін — гісторыка-мовазнаўчы факультэт, навучаліся 262 студэнта і працавалі 32 выкладчыка. Пасля ўсталявання ў Арменіі савецкай улады 17 снежня па загадзе першага Наркамасветы Армянскай ССР Ашота Аганесяна «Аб рэарганізацыі ўніверсітэта Ерэвана» універсітэт Арменіі быў перайменаваны ў Ерэванскі народны ўніверсітэт. Рэктарам зноў адкрытага народнага ўніверсітэта быў абраны арменіст, прафесар Акоп Манандзян.

У 1920-я гады універсітэт дзейнічаў на першым паверсе двухпавярховага туфавага чорнага будынка вучэбнай семінарыі. У народным універсітэце дзейнічалі 2 факультэты: грамадазнаўства і прыродазнаўчых навук. З кастрычніка 1921 года ва ўніверсітэце дзейнічалі 5 факультэтаў: грамадазнаўства, усходазнаўства, тэхнічны, педагагічны і савецкага будаўніцтва. Пасля факультэт грамадазнаўства быў перафармаваны ў сельскагаспадарчы, а ў сакавіку 1922 года быў адкрыты медыцынскі факультэт. Згодна з рашэннем урада ад 20 кастрычнiка 1923 года, народны ўніверсітэт быў перайменаваны ў дзяржаўны ўніверсітэт.

У 1991 годзе ў Ерэванскім дзяржаўным універсітэце было 17 факультэтаў, якія падрыхтоўвалі кадры па 32 спецыяльнасцях.

1960-1990-я гады быў сфармаваны шэраг новых факультэтаў, створаны новыя навуковыя лабараторыі, заснаваны цэнтр арменістыкі, ажыццяўлялася выдавецкая праца: акрамя навучальных дапаможнікаў і падручнікаў былі выдадзеныя навуковыя працы знакамітых выкладчыкаў, навуковыя часопісы, зборнікі.

Да цяперашняга часу ЕДУ даў каля 90 тысяч выпускнікоў. На 21 факультэце навучаюцца спецыяльнасцях 13 тысяч студэнтаў. З больш 1200 выкладчыкаў універсітэта 200 — дактары навук, больш за 500 — кандыдаты навук. Ва ўніверсітэце праводзяць сваю навукова-педагагічную дзейнасць больш за тры дзясяткі акадэмікаў НАН РА. Даследаванні праводзяцца ў больш чым 40 напрамках. Арганізуюцца вучэбна-метадычныя работы на больш чым 100 кафедрах. Пры ЕДУ таксама дзейнічае фізіка-матэматычная школа імя А. Л. Шагіняна.

Колькасць студэнтаў — 12 794. Выкладчыкаў — 1 311 з іх: 9 акадэмікаў НАН РА, 17 чл.-кар. НАН РА, 188 дактароў навук, прафесараў і 612 кандыдатаў навук, дацэнтаў.

Ва ўніверсітэце вучыўся армянскі паэт Аванес Шыраз.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]