Рафаэла Джаваньёлі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рафаэла Джаваньёлі
італ.: Raffaello Giovagnoli
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 13 сакавіка 1838(1838-03-13)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 ліпеня 1915(1915-07-15)[1][2][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, палітык, журналіст
Гады творчасці з 1868
Жанр гістарычны раман[d]
Мова твораў італьянская мова
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рафаэла Джаваньёлі (італ.: Raffaello Giovagnoli; 13 сакавіка 1838, Рым15 жніўня 1915) — італьянскі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выкладаў гісторыю ў Рыме. Удзельнік Рысарджымента, паплечнік Дж. Гарыбальдзі.

У гістарычных раманах пра Старажытны Рым «Плаўтыла» (1878), «Сатурніна» (1879), «Месаліна» (1885) і інш. адлюстраваўся рамантычны пафас барацьбы супраць тыраніі. Вядомасць яму прынёс раман «Спартак» (1874, неаднаразова экранізаваны) пра паўстанне гладыятараў і рабоў у І ст. да н.э., які ўзвялічвае вобраз раба, што выступіў супраць прыгнёту. Аўтар гістарычных прац пра рэвалюцыю 1848— 49 у Італіі, папулярнай гісторыі Рысарджымента.

На беларускую мову яго раман «Спартак» пераклаў М. Паслядовіч.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Спартак. Мн., 1997.

Зноскі

  1. а б Dizionario Biografico degli Italiani — 1960. Праверана 22 лютага 2016.
  2. Raffaello Giovagnoli // Brockhaus Enzyklopädie

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Джаваньёлі // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.