Макар Трафімавіч Паслядовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з М. Паслядовіч)
Макар Паслядовіч
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Макар
Дата нараджэння 21 жніўня 1906(1906-08-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 снежня 1984(1984-12-30) (78 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Макар Трафімавіч Паслядовіч (21 жніўня 1906, в. Караваева, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 30 снежня 1984) — беларускі празаік і перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Пасля заканчэння сямігодкі (1924) вучыўся на падрыхтоўчых курсах у ВНУ. У 1926 г. як актыўны селькор газеты «Беларуская вёска» запрошаны на штатную працу ў гэту газету. Быў адказным сакратаром часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1935—1939). Падчас Вялікай Айчыннай вайны — кіраўнік мар’інагорскай падпольнай групы і сувязны асобага партызанскага атрада імя Сталіна ў Пухавіцкім раёне. Па падазрэнні ў сувязі з партызанамі ў 1943 г. быў арыштаваны і адпраўлены на катаржныя работы ў Германію. Пасля вызвалення працаваў спецыяльным карэспандэнтам газеты «Звязда» (1945—1948). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1936).

Пахаваны на мінскіх Чыжоўскіх могілках[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў апавяданнем у 1927 г. (часопіс «Паляўнічы Беларусі»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Зруйнаваныя межы» (1930), «Людзі вясны» (1930), «Чатырнаццаты нумар» (1934), «Снайпер» (1937), «Чырвоныя струны» (1988), аповесцей «Марсель» (1931), «Хада ў заўтра» (1933), «Магістральны канал» (1947), «З табою побач» (1960), раманаў «Цёплае дыханне» (1948), «Святло над Ліпскам» (1950, у 1988 г. абодва раманы выйшлі ў адной кнізе). Асобным выданнем выйшлі нарысы «Аляксандра Шаплыка» (1949), «Мяцежнае сэрца» (1959), «Салігорскае дзіва» (1963) і шэраг апавяданняў. Выдаў кніжкі апавяданняў для дзяцей «Вучоны верабей» (1938), «Зялёны канверт» (1964) і дакументальную аповесць «Па воўчых сцежках» (1958), зборнікі гумарыстычных апавяданняў «Пад дзвюма дойнымі каровамі» (1963), «Двайное дно» (1964), кніжку літаратурных пародый «Наравісты Пегас» (1968), «Аповесці. Апавяданні» (выбранае, 1970). У 1961 г. выйшаў Збор твораў у 2 тамах, у 1986 г. — Выбраныя творы.

Аўтар п’ес «Гонар» (1934), «Гарачае сэрца» (1938) і «Шалёная рысь» (1939).

Макар Паслядовіч «Паўстанне. Святло над Ліпскам»

Пераклаў на беларускую мову некаторыя творы А. Пушкіна, А. Чэхава, аповесць М. Гогаля «Тарас Бульба» (з А. Бачылам), раман Р. Джаваньёлі «Спартак», аповесць П. Бажова «Зялёны конік», раман М. Астроўскага «Народжаныя бурай», нарыс М. Горкага «У. І. Ленін», рускія казкі, творы ўкраінскіх, польскіх і інш. пісьменнікаў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імем Макара Паслядовіча названа вуліца ў г. Мар’іна Горка[2].

Зноскі

  1. Чыжоўскiя могiлкi. Нечаканыя сустрэчы . Наша Ніва. Праверана 15 верасня 2023.(недаступная спасылка)
  2. [https://web.archive.org/web/20140723003958/http://will-remember.ru/familii_na_p/posledovich_makar_trofimovich.htm Архівавана 23 ліпеня 2014. Архівавана 23 ліпеня 2014. Архівавана 23 ліпеня 2014. ПОСЛЕДОВИЧ Макар Трофимович (руск.)] Архівавана 23 ліпеня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]