Рахіль Саламонаўна Эйдэльсон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рахіль Саламонаўна Эйдэльсон
Краіны: Сцяг СССР СССР
Сцяг Беларусі Беларусь
Дата нараджэння: 14 лістапада 1958(1958-11-14) (61 год)
Месца нараджэння:
Званне: Гросмайстар сярод жанчын (1995)
Максімальны рэйтынг: 2370 (студзень 1996)
Актуальны рэйтынг: 2 086 (лістапад 2018)[1]
Асабістая картка [1] на сайце ФІДЭ

Рахіль Саламонаўна Эйдэльсон (нар. 14 лістапада 1958, Алатыр) — беларуская шахматыстка. Вядомая таксама пад імем Раіса.

Навучылася гуляць у маці[2]. Першы трэнер — Леў Рувімавіч Пак; сярод сваіх настаўнікаў называла Міхаіла Шарашэўскага, Андрэя Кавалёва, Ісака Баляслаўскага[3].

Дзесяціразовая чэмпіёнка Беларусі (1980, 1985, 1987, 1989, 1993, 1995, 1997, 1998, 2003 і 2004; у 1987 падзяліла 1-2-е месцы з Эльмірай Харавец, званне чэмпіёнкі ў тым годзе было прысуджана абедзвюм шахматысткам), не раз была віцэ-чэмпіёнкай[2]. Удзельніца жаночых чэмпіянатаў СССР, лепшы вынік — 4-е месца (1987). Гуляла за зборную Беларусі на шахматных алімпіядах (1994, 1998, 2000 і 2004).

Жыве ў Віцебску.

Зноскі

  1. ratings.fide.com Праверана 4 лістапада 2018.
  2. 2,0 2,1 https://belisrael.info/?p=17315
  3. https://belisrael.info/?p=17122

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Марголис М. Бремя надежд. // «64 — Шахматное обозрение». — 1988. — № 1. — С. 7.
  • Эйдельсон Р. Случайность — это проявление и дополнение необходимости: (Беседа с бел. шахматисткой Р. Эйдельсон) / Записал В. Плысов // Спортивная панорама. — 2004. — 30 апр. — С. 8.
  • Эйдельсон Р. Тяжело переживая поражения: (беседа с восьмикрат. чемпионкой Беларуси по шахматам Раисой Эйдельсон) / записал Ю. Ясинский // Спортивная панорама. — 2005. — 5 апр. — С. 9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.