Перайсці да зместу

Рацьзя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Рацьзя
в’етн.: Rạch Giá
10°10′ пн. ш. 105°05′ у. д.HGЯO
Краіна  В’етнам
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 1867
Вышыня цэнтра 13 м
Часавы пояс UTC+7
Насельніцтва
Насельніцтва 226316 чалавек (2009)
Нацыянальны склад в'еты, кхмеры
Канфесійны склад будызм, каадай
Афіцыйная мова в'етнамская

rachgia.kiengiang.gov.vn (в’етн.)
Паказаць/схаваць карты
Рацьзя (В'етнам)
Рацьзя
Рацьзя

Рацьзя (в’етн.: Rạch Giá) — горад на поўдні В’етнама. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі К'ензянг. Насельніцтва (2009 г.) - 226 316 чал.

Рацьзя быў заснаваны каланіяльнымі французскімі ўладамі ў 1867 г. на месцы старога кхмерскага паселішча. Лічыцца, што назва горада паходзіць ад в'етнамскага слова rạch, літаральна "канал". У 1970 г. Рацьзя стаў цэнтрам правінцыі К'ензянг.

Рацьзя важны транспартны цэнтр у дэльце Меконга. Дзейнічаюць мясцовы аэрапорт, пасажырскі і рыбалоўны порт, аўтобусная станцыя. У развіцці эканомікі (2012 г.) вызначаюцца сферы паслуг (72,48%) і рыбалоўства (10,81%).