Бакбо (раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Раён Бакбо)
Пратэктарат Танкін у складзе Індакітайскага Саюза

Бакбо́ (в’етн.: Bắc bộ), таксама Танкін (фр.: Le Tonkin) — гісторыка-геаграфічны раён В’етнама, Паўночны В'етнам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Карта Танкіна 1888 года

У перыяд Французскага Індакітая Бакбо быў заваяваны французскай арміяй пад камандаваннем генерала Эдуарда Жамона і зваўся «пратэктаратам Танкін».

Адной з нагод для пачатку адкрытага ўмяшання ЗША ў В'етнамскую вайну паслужыў так званы Танкінскі інцыдэнт — два эпізоды з удзелам ваенна-марскіх сіл ЗША і Паўночнага В'етнама ў жніўні 1964 года.

У наш час у склад Бакбо ўваходзяць 16 буйных адміністрацыйных адзінак В'етнама, сярод якіх 14 правінцый і гарады цэнтральнага падпарадкавання Ханой і Хайфон.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]