Хайфон
| Горад цэнтральнага падпарадкавання | |
| Хайфон | |
|---|---|
| в’етн.: Hải Phòng | |
| 20°51′21″ пн. ш. 106°40′55″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Гісторыя і геаграфія | |
| Плошча | 1 503 км² |
| Вышыня цэнтра | 12 м |
| Тып клімату | вільготны субтрапічны клімат (Cfa)[d] |
| Часавы пояс | UTC+7 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 1 711 100 чалавек (2009) |
| Шчыльнасць | 1218,781 чал./км² |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 225 |
| Паштовы індэкс | 04000–04999[1][2] і 05000–05999[1][2] |
|
|
|
| haiphong.gov.vn | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Хайфон — буйны горад на поўначы В’етнама.
Размешчаны ў дэльце ракі Хонгха, на рацэ Кіньмон, якая ўпадае ў заліў Бакбо Паўднёва-Кітайскага мора. Насельніцтва 1,8 млн чалавек, трэці ў краіне паводле колькасці насельніцтва пасля Ханоя і Сайгона. Адзін з пяці гарадоў В'етнама цэнтральнага падначалення.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Час заснавання дакладна не вядомы, але хайфонскі порт існуе прынамсі некалькі стагоддзяў. Пасля каланізацыі В'етнама Францыяй стаў адной з важнейшых французскіх ваенна-марскіх баз, атрымаў мянушку «Танкінскай Венецыі». Падчас Другой сусветнай вайны акупаваны Японіяй.
У кастрычніку 1954 года быў адпраўным пунктам аперацыі «Рэйс да волі», падчас якой 293 тысячы ўцекачоў было эвакуіравана з камуністычнага Паўночнага В'етнама у Сайгон, сталіцу Паўднёвага В'етнама, караблямі ВМС ЗША. У 1972 годзе моцна пацярпеў ад бамбардыровак амерыканскай авіяцыі, бо быў адзіным буйным портам Паўночнага В'етнама.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Пасля вайны адбудаваны ў буйны гандлёва-прамысловы цэнтр. Цэнтр рыбалоўства. Адзін з адпраўных пунктаў турыстаў, якія накіроўваюцца ў заліў Халонг.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Хайфон знаходзіцца за 108 км[3] на паўночны ўсход ад Ханоя і злучаны з ім чыгуначнай лініяй і платнай аўтастрадай. Марскі порт, другі паводле аб'ёмаў грузаабароту ва В'етнаме. Міжнародны аэрапорт Катбі.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Хайфон з'яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:
Дананг, В’етнам
Інчхон, Рэспубліка Карэя (1997)
Уладзівасток, Расія
Санкт-Пецярбург, Расія
Цяньцзінь, Кітай (1999)
Ліворна, Італія
Сіэтл, ЗША
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 http://postcode.vn/
- 1 2 https://mabuuchinh.vn/
- ↑ Атлас дорог Вьетнама = Tập bản đồ Giao thông đường bộ Việt nam. — Ханой: Cartographic Publishing House, 2006. — P. 121. — 15 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Хайфон (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
