Раі (тайфун)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тайфун Раі 16 снежня 2021 года

Раі, Рай (англ.: Rai) — тайфун, які сфарміраваўся ў заходняй частцы Ціхага акіяна ў снежні 2021 года, выклікаў катастрафічныя разбурэнні і чалавечыя ахвяры на Філіпінах.

Шлях тайфуна

Сфарміраваўся 12 снежня, аб чым паведаміла метэаралагічная абсерваторыя Ганконга. 16 снежня тайфун абрынуўся на востраў Сіаргаа на ўсход ад Мінданаа на поўдні Філіпін. Ён бушаваў у краіне на працягу трох дзён, выклікаючы паводкі і апоўзні, прывёў да разбурэнняў у цэнтральных і паўднёвых рэгіёнах Філіпін, уключаючы асобныя раёны самага буйнога філіпінскага вострава Лусон. Затым, паводле звестак Нацыянальнага цэнтра гідраметэаралагічнага прагназавання В’етнама, эпіцэнтр тайфуну рухаецца ў бок в’етнамскай правінцыі Біньдзінь[1].

Згодна абнародаванай 21 снежня справаздачы нацыянальнай паліцыі Філіпін амаль мільён жыхароў краіны пацярпелі ў выніку тайфуну, 442424 чалавекі былі эвакуіраваны, колькасць загінулых у выніку тайфуну павялічылася да 375 чалавек, яшчэ 56 лічацца прапаўшымі без вестак[2].

Зноскі