Лусон
Jump to navigation
Jump to search
Лусон | |
---|---|
тагальск. Luzon, англ. Luzon, ісп. Luzón | |
![]() | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 109 964,9 км² |
Найвышэйшы пункт | 2 934 м |
Насельніцтва | |
Размяшчэнне | |
16°00′00″ пн. ш. 122°00′00″ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Філіпінскі архіпелаг |
Акваторыі | Паўднёва-Кітайскае мора, Філіпінскае мора |
Краіна | |
![]() |
Лусо́н[2] (тагальск.: і англ.: Luzon, ісп.: Luzón) — самы паўночны востраў Філіпінскага архіпелага, самы вялікі на Філіпінах.
Плошча вострава складае 109 964,9[3] км². Даўжыня берагавой лініі 3249,6[3] км. Рэльеф пераважна сярэднегорны. Вышыні да 2934[3] м (2928, гара Пулаг[2]). Маюцца дзеючыя вулканы (Маён і інш.[2]). Клімат трапічны мусонны з частымі тайфунамі. Расліннасць — вечназялёныя і лістападныя лясы, у далінах рэк саванны.
Насельніцтва вострава ў 1995 годзе налічвала каля 30 млн чалавек[2].
На востраве знаходзіцца сталіца Філіпінаў — горад Маніла.
Зноскі
- ↑ https://www.psa.gov.ph/sites/default/files/attachments/hsd/pressrelease/2015%20population%20counts%20Summary_0.xlsx
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Luzon // United Nations Environment Programm (UNEP)(англ.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Лусон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8. — С. 374.