Перайсці да зместу

Роберт Прымус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Роберт Прымус
Поўнае імя Роберт Альфрэд Джуніяр Прымус
Нарадзіўся 10 лістапада 1990(1990-11-10)[1] (34 гады)
Грамадзянства  Трынідад і Табага
Рост 191 см
Вага 85 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Трынідад і Табага Порт-оф-Спейн
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2010 Трынідад і Табага Сан-Хуан Джаблоці 11 (5)
2011—2015 Казахстан Актабэ 56 (6)
2016 Трынідад і Табага Морвант Каледонія Юнайтэд
2016—2017 Трынідад і Табага Сентрал
2018 Беларусь Слуцк 11 (0)
2019 Індыя Мінерва Пенджаб 0 (0)
2019—2020 Індыя Чэрчыл Бразерс 12 (2)
2020—2021 Індыя Бенгалуру Юнайтэд 4 (0)
2022 Індыя Аіджал 12 (0)
2022 Бутан Друк Лхаюл (Тхімпху)
2023— Трынідад і Табага Порт-оф-Спейн
Нацыянальная зборная[* 2]
2007 Трынідад і Табага Трынідад і Табага (да 17) 3 (0)
2009 Трынідад і Табага Трынідад і Табага (да 20) 3 (0)
2009—2001 Трынідад і Табага Трынідад і Табага 8 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 чэрвеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 16 жніўня 2022

Роберт Прымус (англ.: Robert Primus; нар. 10 лістапада 1990, Морвант, Трынідад і Табага) — трынідадскі футбаліст, абаронца клуба «Порт-оф-Спейн» і нацыянальнай зборнай Трынідада і Табага.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Прафейсійную кар’еру пачынаў на радзіне ў клубе «Сан-Хуан Джаблоці», у складзе якога станавіўся пераможцам і прызёрам чэмпіянату Трынідада і Табага, удзельнічаў у Лізе чэмпіёнаў КАНКАКАФ. У пачатку 2011 года перайшоў у казахстанскі клуб «Актабэ», з якім двойчы выйграў бронзавыя медалі, а ў 2013 годзе стаў чэмпіёнам Казахстана. У верасні 2013 года атрымаў цяжкую траўму калена, а ў чэрвені 2014 года ў першым жа матчы пасля вяртання на поле траўмаваўся зноў. У маі 2014 года, так і не аднавіўшыся ад траўмы, пакінуў «Актабэ».

У другой палове 2015 года, вярнуўшыся на радзіму, трэніраваўся з «Сент Энс Рэйнджэрс», а ў пачатку 2016 года папоўніў склад клуба «Морвант Каледонія Юнайтэд». У сезоне 2016/17 выступаў за «Сентрал», з якім стаў чэмпіёнам краіны.

У сакавіку 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Слуцк»[2]. Пачынаў сезон 2018 у асноўным складзе каманды, аднак у красавіку атрымаў траўму і вярнуўся на поле толькі ў верасні. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Слуцк»[3].

У сакавіку 2019 года далучыўся да індыйскага клуба «Мінерва Пенджаб», а ў верасні таго ж года перабраўся ў «Чэрчыл Бразерс». У верасні 2020 года перайшоў у «Бенгалуру Юнайтэд», дзе гуляў да лета 2021 года. У лютым 2022 года папоўніў склад «Аіджала», а ў жніўні 2022 года апынуўся ў Бутане, далучыўшся да клуба «Друк Лхаюл». У пачатку 2023 года вярнуўся на радзіму і стаў іграком «Порт-оф-Спейна».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе выступаў на юнацкім чэмпіянаце свету, а ў 2009 годзе на моладзевым чэмпіянаце свету. 18 сакавіка 2009 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Трынідада і Табага, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы з Панамай (1:0).

  1. Robert Primus // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. "Слуцк" подписал защитников из Сербии и Тринидада и Тобаго (руск.). football.by (12 сакавіка 2018). Праверана 24 сакавіка 2018.
  3. Муcа, Николич и Примус покинули "Слуцк" (руск.). football.by (4 снежня 2018). Праверана 4 снежня 2018.