Трынідад і Табага

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэспубліка Трынідад і Табага
Republic of Trinidad and Tobago
Flag of Trinidad and Tobago.svg Герб Трынідада і Табага
Сцяг Трынідада і Табага Герб Трынідада і Табага
Trinidad and Tobago (orthographic projection).svg
Дэвіз: «Together we aspire, together we achieve (Разам імкнёмся - разам дасягнём)»
Гімн: «Forged From The Love of Liberty»
Дата незалежнасці 31 жніўня 1962 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйная мова англійская
Сталіца Порт-оф-Спейн
Найбуйнейшыя гарады Чагуанас
Сан-Фернанда
Сан-Хуан
Порт-оф-Спейн
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Энтані Кармона
Keith Rowley
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
171-я ў свеце
5 131 км²
малаважны
Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
Шчыльнасць

1 346 350 чал.
254.4 чал./км²
ВУП
  • Разам (2008)
  • На душу насельніцтва

$25,925 млрд.  (90-ы)
$19,869
Валюта Долар Трынідада і Табага (код TTD)
Інтэрнэт-дамен .tt
Тэлефонны код +1-868
Часавыя паясы -4

Рэспу́бліка Трыніда́д і Таба́га (англ.: Republic of Trinidad and Tobago) — краіна на поўдні Карыбскага мора. Астраўная дзяржава складаецца з дзвюх асноўных астравоў, Востраў Трынідад і Востраў Табага, і 21 меншага. Сталіца — горад Порт-Оф-Спейн.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карта

Востраў Трынідад пераважна раўнінны (плошча 4,8 тыс. км²). Ёсць 3 невысокія горныя ланцугі (вышынёй 940 метраў). На востраве Табага (плошча 0,3 тыс. км²) горы (вышынёй да 579 метраў) і вапняковае плато. На востраве Трынідад радовішчы нафты (на сушы і на шэльфе), асфальту (возера Піч-Лейк), прыроднага газу. Клімат субэкватарыяльны, гарачы, вільготны. Сярэднемесячныя тэмпературы 25-27 °С. Ападкаў за год ад 1200 на Захадзе да 3800 мм на Усходзе. Бываюць разбуральныя трапічныя ўраганы. Трапічныя лясы (трынідадскі цік, карыбская хвоя, махагоніевае дрэва, чырвоны сандал, бальса) займаюць 46% тэрыторыі. Фауна мае падабенства з фаунай Паўднёвай Амерыкі. Трапляецца пекары, ацэлот, апосум, агуці, малпа-капуцын, кажаны, чарапахі. Ёсць рэзерваты і марскі запаведнік.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На час адкрыцця ў 1498 г. Хрыстафорам Калумбам востраў Трынідад быў населены індзейцамі-аравакамі, востраў Табага — карыбамі. У 15321797 гг. востраў Трынідад быў іспанскай калоніяй, у 1797 г. захоплены Вялікабрытаніяй (афіцыйна замацаваны за ёй па выніках Ам'енскага дагавора 1802 г.). За валоданне востравам Табага спрачаліся розныя еўрапейскія дзяржавы (у 16521658 гг. — уладанне Курляндскага герцагства, васала ВКЛ), у 1763 г. захоплены Вялікабрытаній (замацаваны за ёй у 1814 г.). У 1889 г. абодва востравы аб'яднаны ў адзіную калонію. У 1834 г. пачалася эміграцыя рабочых з Індыі і Кітая. У 19581962 гг. Трынідад і Табага ў складзе Федэрацыі Вест-Індыі.

31 жніўня 1962 г. Трынідад і Табага абвясціў незалежнасць у складзе Садружнасці нацый. 1 жніўня 1978 г. абвешчана рэспубліка. Да сярэдзіны 1980-х гадоў у палітычным жыцці краіны дамінаваў Народны нацыянальны рух, які адлюстроўваў інтарэсы пераважна афратрынідадцаў. З канца 1980-х гадоў значны ўплыў набыў Аб'яднаны нацыянальны кангрэс, які адлюстроўваў інтарэсы пераважна індатрынідадскай абшчыны.

Дзяржаўны лад і палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Трынідад і Табага — парламенцкая рэспубліка ў складзе Садружнасці нацый. Па канстытуцыі, прынятай 1 жніўня 1976 г., кіраўніком дзяржавы з'яўляецца прэзідэнт, які выбіраецца калегіяй выбаршчыкаў з членаў парламента на 5 гадоў.

Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму парламенту, які складаецца з Сената (31 член; зацвярджаецца прэзідэнтам (16 членаў — па рэкамендацыі прэм'ер-міністра, 6 — па рэкамендацыі лідара апазіцыі і 9 — па меркаванні прэзідэнта з улікам неабходнасці прадстаўніцтва ў парламенце вядомых дзяржаўных, грамадскіх і рэлігійных дзеячаў), які зацвярджаецца прэзідэнтам, і Палаты прадстаўнікоў (36 дэпутатаў), якія выбіраюцца на 5 гадоў па сістэме адноснай большасці.

Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад на чале з прэм'ер-міністрам, лідэрам партыі, якая складае большасць у парламенце. Урад прызначаецца з ліку членаў Сената і Палаты прадстаўнікоў і нясе адказнасць перад парламентам.

Прававая і судовая сістэмы Трынідада і Табага заснаваныя на прынцыпах англійскага права. Вышэйшы орган судовай улады — Вярхоўны суд. Яго старшыня прызначаецца прэзідэнтам па прадстаўленні прэм'ер-міністра і лідэра апазіцыі, а астатнія суддзі — па рэкамендацыі судова-прававога камітэта. Ніжэйстаячыя органы — Высокі суд, Апеляцыйны суд і магістраты.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Трынідад і Табага — унітарная рэспубліка, якая падзяляецца на 5 муніцыпалітэтаў, 9 рэгіянальных карпарацый і самакіравальную тэрыторыю Табага.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Трынідад і Табага адна з развітых краін Карыбскага басейна і мае развітую эканоміку з моцным прыватным і невялікім дзяржаўным сектарамі. Дзякуючы паспяховым эканамічным рэформам, праведзеным ў 1995 г., дзяржава стала прывабным рэгіёнам для замежных інвестыцый. Адбылося ажыўленне знешняга гандлю. Інвестыцыі ў прамысловасць і пашырэнне будаўніцтва спрыялі значнаму эканамічнаму росту.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Жывуць негры (39,5%), індыйцы (40,3% нашчадкі закантрактаваных рабочых), мулаты (18,4%), еўрапейцы, кітайцы. Сярод вернікаў хрысціяне (62%, пераважна каталікі і англікане), індуісты (25%), мусульмане (6%). Гарадское насельніцтва 73%. Другі па велічыні горад краіны Чагуанас.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]