Вярэйскія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Род Вярэйскіх)

Вярэйскія — малодшай лінія маскоўскіх вялікіх князёў (Рурыкавічаў), прадстаўнікі якой жылі ў ВКЛ. Паходзяць і вядуць радаслоўную ад вялікага князя маскоўскага Дзмітрыя Іванавіча, па мянушцы Данскі. Прозвішча сваё атрымалі ад горада Вярэя (у 1389—1432 гг. Вярэя ўваходзіла ў склад Мажайскага княства, а ў 1432—1486 гг. была цэнтрам Вярэйскага княства, у 1445 г. была разрабавана літвінамі, цяпер горада раённага падпарадкавання ў Нара-Фамінскім раёне Маскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі), якое ім належала. Перад смерцю Дзмітрый Данскі ў тастаменце адпісаў ва ўдзел свайму трэцяму сыну Андрэю Дзмітрыевічу (1382—1432) Мажайскае (куды ўваходзіла і Вярэйская воласць) і Белазерскае княствы. Пасля смерці Андрэя Дзмітрыевіча гэты ўдзел быў падзелены: старэйшы сын Іван Андрэевіч (з 1432 по 1454, князь Мажайскі, пасля 1454, князь Чарнігаўскі, пасля 1454, князь Гомельскі, з 1454, князь Любечскі, пасля 1454, князь Старадубскі), зрабіўся прадаўжальнікам роду князёў Мажайскіх, а ўзнікшае ў 1432 г. Вярэйскае княства разам з Белазерскім княствам атрымаў яго малодшы сын Міхаіл Андрэевіч (? — 1486) — родапачынальнік князёў Вярэйскіх. Падчас вайны за пасад Маскоўскага вялікага княства паміж вялікім князем маскоўскім Васілём II і князем звянігарадска-галіцкім Юрыем Дзмітрыевічам Міхаіл Андрэевіч падтрымаў спачатку Юрыя Дзмітрыевіча, свайго дзядзьку, але потым перайшоў на бок Васіля II, які даводзіўся яму стрыечным братам. Разам з Васілём II хадзіў супраць хана Улуг-Мухамеда і трапілі ў палон, але пазней былі вызваленыя. У 1471 г. разам з Іванам III хадзіў на Ноўгарад Вялікі. У 1484 г., калі яго сын Васіль Удалы з сям'ёю ўцёк у ВКЛ (дзе ў 1484 г. Казімір ІV Ягелончык перадаў Удалому ўладанне Любеч на Дняпры, Койданаў, Вусу, Старынкі, Іслач, Валожын і Радашковічы), Іван III прымусіў яго падпісаць некалькі пагадненняў, паводле якіх апошні абавязаўся не падтрымліваць з сынам сувязь, не прымаць яго ў свае ўладанні, у тастаменце адпісаць свой удзел вялікаму князю маскоўскаму. Пасля смерці Міхаіла Андрэевіча Вярэйскае княства было далучана да Маскоўскага вялікага княства. Таксама меў сына Івана, які памёр да 1485 г.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Грыцкевіч А. П. Вярэйскія. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Мінск. Т. 2. 1994. С. 442—443.
  • Грыцкевіч А. П. Вярэйскія. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 4. Мінск. 1997. С. 399.
  • Валахановіч В. І. Князі Вярэйскія. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 78.