Іван III Васільевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Партрэт з «Тытулярніка». XVII ст.
Князь Іван III Васільевіч

Іван III Васільевіч, Іва́н Вялі́кі (22 студзеня 1440 — 27 кастрычніка 1505) — вялікі князь маскоўскі (14621505).

Бацька — Васіль II, вялікі князь маскоўскі. Маці — Марыя Яраслаўна, дачка князя Яраслава Бараўскога, была рускай княгіняй серпухаўскай галіны дома Данііла (род Даніілавічаў) і далёкай сваячкай яго бацькі[1]. Прамое імя, дадзенае пры нараджэнни — Цімафей.

Івана III завуць «збіральнікам зямлі Рускай». Ён далучыў да Масквы мноства рускіх земляў, адбіў наступленне Літвы, вызваліў краіну ад мангола-татарскага нашэсця («Стаянне на Угры» 1480). Яго другая жонка Соф'я, пляменніца апошняга візантыйскага імператара, дапамагла Івану атрымаць правы і рэгаліі канстанцінопальскіх манархаў і спрыяла звароту краіны да еўрапейскай культуры. Новае палітычнае і рэлігійнае становішча маскоўскай дзяржавы паклала пачатак ідэі лічыць Маскву «трэцім Рымам» (лічачы першым і другім адпаведна Рым і Канстанцінопаль).

Падчас кіравання Івана III да Масквы былі далучаны Яраслаўль (1463), Ноўгарад (1478), Цвер (1485), Вятка, Перм і інш. гарады і землі.

Пры Іване III складзены Судзебнік 1497 года, разгарнулася вялікае будаўніцтва ў Маскве, вырас міжнародны аўтарытэт Рускай дзяржавы, адбылося афармленне тытула вялікі князь «усея Русі».

Аб'яднанне Русі[правіць | правіць зыходнік]

Ён правіў у Маскве 43 года і за гэты час здолеў ператварыць Маскоўскую Русь у адзіную дзяржаву. Як пісаў Н. М. Карамзін: «Адгэтуль гісторыя наша прымае годнасць сапраўды дзяржаўнай, апісваючы ўжо не бессэнсоўныя бойкі княжацкія, але дзеянне Царства, якое набывае незалежнасць і вялікасць. Разнаўладдзе знікае разам з нашым падданствам; утвараецца дзяржава моцная, як бы новая для Еўропы і Азіі, якія, бачачы яе са здзяўленнем, прапануюць ёй выдатнае месца ў іх сістэме палітычнай. Ужо саюзы і войны нашы маюць важную мэту: кожнае асобнае прадпрыемства з'яўляецца следствам галоўнай думкі, накіраванай на карысць Айчыны».

У 1478 годзе да Масквы быў далучаны Ноўгарад, у 1485 — Цвер, Шула, а таксама вялікая частка княства разанскага. На ўсёй тэрыторыі Паўночна-Усходняй Русі незалежнымі засталіся толькі Пскоў[2] і частка Разанскага княства[3].


Маскоўскія князі (12761598)
Даніл Аляксандравіч
Юрый Данілавіч
Іван Каліта
Сямён Горды
Іван II Красны
Дзмітрый Данскі
Васіль I
Васіль II Цёмны
Іван III
Васіль III, жонка Алена Васільеўна
Іван IV Грозны
Фёдар I Іаанавіч
Юрый Дзмітрыевіч Звенігародскі
Васіль Касы
Дзмітрый Юр'евіч Шамяка

Барацьба са свавольным і звыкнуўшыміся да волі Ноўгарадам была асабліва доўгай. Наўгародцы не маглі вырашыць, чыё заступніцтва прыняць: Масквы або Вялікага Княства Літоўскага. Івану III прыйшлося два разу хадзіць на Ноўгарад з войскамі (у 1471 і ў 1478 гадах). Пасля першага паходу на Ноўгарад (1471) Іван III прымусіў наўгародцаў «ставіць архіепіскапа на Маскве»[4].

У выніку другога паходу (1478), веча было знішчана, як палітычны інстытут, а вечавы звон вывезены ў Маскву, як знак падначалення Наўгародскай зямлі маскоўскаму князю.

Адносіны з татарамі. Стаянне на Угры[правіць | правіць зыходнік]

Менавіта Іван III здолеў канчаткова пакончыць з татара-мангольскім нашэсцем. Пводзе легенды, гэта адбылося наступным чынам. У 1480 хан Ахмат даслаў у Маскву чарговае пасольства з патрабаваннем даніны. Іван III Васілевіч паклікаў да сабе паслоў, але замест таго, каб заплаціць даніну, князь, дэманстратыўна разарваўшы і растаптаўшы нагамі партрэт хана, загадаў забіць усіх паслоў, акрамя аднаго. Гэтаму апошняму ён загадаў вяртацца дахаты і перадаць хану, каб пакінуў Маскву ў супакою, у адваротным выпадку князь паабяцаў зрабіць з ханам тое, што ўжо прарабіў з яго пасламі.

Хан Ахмат раз'юшыўся і, сабраўшы войскі, адправіўся ваяваць з непакорлівым князем. Акрамя таго, ён заручыўся падтрымкай і дапамогай літоўскага вялікага князя і польскага караля Казіміра.

Рускія, татарскія і літоўскія войскі сустрэліся 6 кастрычніка 1480 на берагах ракі Угры. Рускія стаялі на левым беразе, іх ворагі — на правым. Сілы былі прыкладна роўныя. Ні тыя, ні іншыя не вырашаліся напасці першымі. Так яны прастаялі да 11 лістапада 1480, калі ханскія войскі разгарнуліся і сыйшлі дадому. Гэтае супрацьстаянне татарскіх і рускіх войскаў атрымала назву «Стаянне на рацэ Угры». У выніку татарскага нашэсця, якое доўжылася больш двух стагоддзяў, скончылася.

А ў 1487 годзе Івану III ўдалося паставіць Казанскае ханства ў васальную залежнасць ад Маскоўскага княства.

Масква і Вільня[правіць | правіць зыходнік]

У выніку вайны 1494 года, першай пасля стаяння на Угры ў 1408 годзе, да Вялікага Княства Літоўскага да Масквы адышла Вязьма. У выніку вайны 1500—1503 гадоў, якая пачалася няўдалай для ВКЛ бітвай на Ведрашы (1500), скончылася адыходам да Масквы гарадоў Ноўгарад-Северскага, Старадуба, Гомеля, Бранска, Таропца, Мцэнска, Дарагабужа і іншых.

Культурная палітыка[правіць | правіць зыходнік]

У 1479 у Маскве было скончана будаўніцтва новага каменнага Успенскага сабора. У 1485 Іван III пачаткаў вялікае будаўніцтва на тэрыторыі Маскоўскага Крамля. Па яго загаду будавалася Званіца Івана Вялікага, Гранавітая палата і інш. У 1492 на ўзбярэжжы Балтыйскага мора была закладзена крэпасць Івангорад.

Унутраная палітыка[правіць | правіць зыходнік]

У 1497 годзе Іван III увёў першы с часоў Кіеўскай Русі судзебнік, збор законаў дзяржавы. Ён быў складзены па загаду Івана III дзякам Гусевым на падставе «Рускай Праўды», судных грамат і традыцый маскоўскага судаводства.

Іван III Васілевіч быў жанаты з Візантыйскай царэўнай Соф'я. Жадаючы паказаць, што Масква ва ўсіх адносінах з'яўляецца пераемніцай Канстанцінопаля, Іван III упершыню на Русі ўвёў абрад шлюбу на царства. Акрамя таго, ён аб'яднаў Маскоўскі герб з гербам Візантыі: маскоўскага Георгія Пераможца, які забівае цмока, з візантыйскім двухгаловым арлом. Пры Іване III, з канца 15 ст., у звычай пачала ўводзіцца і візантыйская назва Русі — «Расія» — як назва Маскоўскай дзяржавы.

Замежнікі і падданыя называлі Івана III Васілевіча Вялікім князем Усея Русі і далі яму празванне «Вялікі».

Князь Іван III Васілевіч памёр 27 кастрычніка 1505 і пахаваны ў [Архангельскі сабор, Масква|Архангельскам саборы]] Маскоўскага Крамля.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Жонкі:

  1. Марыя Барысаўна, княжна цвярская;
  2. Сафія Фамінічна Палеалог, Візантыйская царэўна, пляменніца Канстанціна XI, апошняга імператара Візантыі.

Дзеці:

Зноскі

  1. Вернадский. «Россия в средние века»
  2. Пасля аддзялення Пскова ад Ноўгарада ў 1348 годзе, Пскоў прызнае маскоўскага князя сваім галавой і згаджаецца абіраць на пскоўскае княжанне асоб, якія задавальняюць вялікага князя. З 1399 года гэтыя князі завуцца маскоўскімі намеснікамі. Васіль II дамагаецца права прызначаць пскоўскіх намеснікаў па сваім меркаванні, прычым яны прыносяць прысягу не толькі Пскову, але і вялікаму князю. Пры Іване III пскавічы адмаўляюцца ад права змяшчаць прызначаных да іх князёў
  3. http://www.eliseev.ru/istor/ver022.htm
  4. Россия, разд. Северо-Восточная Россия XIII—XV веков