Перайсці да зместу

Васіль Міхайлавіч (князь вярэйскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Міхайлавіч
Нараджэнне XV стагоддзе
Смерць не раней за 1499 і не пазней за студзень 1503
Род Вярэйскія[1]
Бацька Міхаіл Андрэевіч[d][1]
Маці Алена Яраслаўна[d]
Жонка Марыя Палеалог[d][1]
Дзеці Соф’я Васілеўна[1]

Васіль Міхайлавіч, або Васіль Удалы (? — каля 1501) — князь вярэйскі.

Старэйшы сын вярэйскага князя Міхаіла Андрэевіча і Алены Яраслаўны (?—1486).

У 1468 і 1469 гадах удзельнічаў у паходзе маскоўскага войска на Казань, у 1471 годзе на Ноўгарад, у 1472 і 1480 гадах супраць хана Ахмата.

Узяў шлюб з Марыяй Палеалагіняй, пляменніцай вялікай княгіні маскоўскай Соф’і, жонкі вялікага князя маскоўскага Івана III.

У 1483 годзе, праз пагрозу арышту, з сям’ёй уцёк у Вялікае Княства Літоўскае. У 1484 годзе кароль Казімір Ягелончык даў яму ў вотчыннае ўладанне Любеч на Дняпры, Койданаў, Валожын, Рубяжэвічы, Усу, Радашковічы, Іслач і Старынкі[2].

Акты князя Васіля Міхайлавіча часоў яго жыцця ў Вялікім княстве Літоўскім не вядомы, таксама вельмі мала звестак пра склад яго двара.[3]

У 1493 годзе Соф’я Палеалог выпрасіла ў Івана III дазвол Васілю вярнуцца, але ён застаўся ў ВКЛ. Пасля яго смерці ўсе ўладанні перайшлі да адзінай дачкі Соф’і.

Зноскі