Васіль II
Васіль II | |
![]() | |
Дзейнасць: | палітык |
---|---|
Веравызнанне: | праваслаўная царква |
Нараджэнне: | 10 сакавіка 1415 |
Смерць: | 27 сакавіка 1462 (47 гадоў) |
Пахаванне: | |
Дынастыя: | Рурыкавічы |
Бацька: | Васіль I Дзмітрыевіч |
Маці: | Соф'я Вітаўтаўна |
Жонка: | Марыя Яраслаўна[d] |
Дзеці: | Іван III Васільевіч, Ганна Васільеўна[d], Андрэй Васільевіч Вялікі[d], Q4534853?, Boris Vasilyevich of Volotsk[d] і Q4065817? |
Васіль II Васілевіч Цёмны (1415 — 1462) — Вялікі князь маскоўскі з 1425, сын Васіля I Дзмітрыевіча.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У княжанне Васіля II адбывалася працяглая феадальная міжусобная вайна. Яго супернікамі выступіла кааліцыя ўдзельных князёў на чале з яго дзядзем — князем Юрыем Дзмітрыевічам і яго сынамі Васілём Касым і Дзмітрыем Шамякай. Падчас войнаў, ускладненых адначасовай барацьбой з Казанню і Вялікім княствам Літоўскім, велікакняжацкі пасад некалькі раз пераходзіў да галіцкіх князёў, якіх падтрымлівалі Ноўгарад і часова Цвер. Васіль II быў аслеплены (1446) Дзмітрыем Шамякам (адгэтуль мянушка «Цёмны»), аднак у канчатковым выніку ён атрымаў у пачатку 50-х гг. XV ст. перамогу. Васіль II ліквідаваў амаль усе дробныя долі ўсярэдзіне Маскоўскага княства, умацаваў велікакняжацкую ўладу. У выніку шэрагу паходаў у 1441—1460 узмацнілася залежнасць ад Масквы Суздальска-Ніжагародскага княства, Наўгародскай зямлі, Пскова і Вяцкой землі. Паводле загада Васіля II мітрапалітам быў абраны рускі епіскап Іёна (1448), што азначала абвяшчэнне незалежнасці рускай царквы ад канстанцінопальскага патрыярха і ўмацоўвала міжнароднае становішча Вялікага княства Маскоўскага.
Зноскі
Папярэднік: Васіль I |
Вялікі князь маскоўскі 1425 – 1433 |
Пераемнік: Юрый Звенігародскі |
Папярэднік: Юрый Звенігародскі |
Вялікі князь маскоўскі 1433 – 1434 |
Пераемнік: Юрый Звенігародскі |
Папярэднік: Васіль Касы |
Вялікі князь маскоўскі 1434 – 1446 |
Пераемнік: Дзмітрый Шамяка |
Папярэднік: Дзмітрый Шамяка |
Вялікі князь маскоўскі 1448 – 1462 |
Пераемнік: Іван III |
|