Род Збаражскіх

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Збаражскія
Герб роду
Тытул: Князі
Перыяд існавання роду: XV стагоддзе - 1631
Месца паходжання: Вялікае Княства Літоўскае
Падданства: Chorągiew królewska króla Zygmunta III Wazy.svg Вялікае Княства Літоўскае
Herb Rzeczypospolitej Obojga Narodow.svg Рэч Паспалітая
Маёнткі: Збаражскі замак

Збаражскія (Zbaraskija) — княжацкі род герба «Карыбут».

Паходзілі ад князя Васіля Нясвіцкага, які ў сярэдзіне XV ст. валодаў Збаражам на Валыні (адсюль прозвішча). У 1463 яго сыны Васіль, Сямён і Солтан падзялілі бацькаву спадчыну. Васіль атрымаў Збараж і вакольныя сёлы, у 1474 ён загінуў у падпаленым крымскімі татарамі Збаражы. Ад яго сына Міхала пайшоў род Вішнявецкіх, ад сына Сямёна — далейшы род 3баражскіх, ад сына Фёдара — роды Парыцкіх і Варанецкіх. Вызнавалі праваслаўе, з кан. XVI ст. — каталіцтва[1].

Галоўная рэзідэнцыя — Збаражскі замак. Пасля смерці Юрыя, апошняга прадстаўніка роду, у 1636 значная частка маёмасці перайшла да князёў Вішнявецкіх.

Найбольш вядомыя прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Валерый Пазднякоў. Збаражскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 420.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]