Мамонічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Браты Кузьма́ і Лука́ (Лу́каш) Іва́навічы Мамо́нічы — купцы, друкары і грамадскія дзеячы Вялікага Княства Літоўскага. Пры іх доме ў Вільні ў 15741623 гадах існавала заснаваная на іхнія сродкі друкарня «Дом Мамонічаў», у якой за час існавання выйшла ад 80 да 100 кніг.

Род[правіць | правіць зыходнік]

Герб Лукаша Іванавіча Мамоніча

У сям'і Івана Мамоніча было тры сыны — Багдан, Кузьма і Лука[1]. Багдан займаўся купецкай справай, Кузьма і Лука (Лукаш) доўгі час займаліся выдавецкай дзейнасцю. У 1582 годзе Лука Мамоніч атрымаў прывілей на войтаўства[2].

Кузьма быў жанаты, меў сына Льва, які таксама зрабіўся друкаром і працаваў з бацькам і дзядзем. У 1577, 1583, 1595 і 1601 гадах Кузьма займаў пасаду віленскага бурмістра[1].

Мамонічы мелі ўласны «папяровы млын» у мястэчку Павільна каля Вільні[3].

Друкарня[правіць | правіць зыходнік]

У маі 1574 года ў хаце Мамонічаў была арганізавана друкарня Пётра Мсціслаўца. Матэрыяльную дапамогу Мсціслаўцу аказвалі таксама актыўныя прыхільнікі праваслаўя браты Зарэцкія. Маёмасць Мсціслаўца ў друкарні не выкарыстоўвалася[2].

У 15751576 гадах былі выдадзеныя «Евангелле напрастольнае», «Псалтыр» і «Часовник». Выданні былі багата аздобленыя, надрукаваныя на добрай паперы, буйным шрыфтам, з арнаментам і гравюрамі, упрыгожаныя ягадамі, лопнутымі гранатавымі яблыкамі, шышкамі, выгнутымі сцёбламі[2].

Неўзабаве між Мсціслаўцам і Мамонічамі пачаўся канфлікт. Пётр Мсціславец звярнуўся ў суд, і яму было прысуджана ўсё друкарнае абсталяванне і 30 коп грошаў, а Кузьме Мамонічу — выдадзеныя кнігі. Дзейнасць друкарні аднавілася ў 1583 годзе пад кіраўніцтвам Кузьмы Мамоніча, яго брата Лукі і сына Кузьмы Льва (Лявона Кузьміча). Магчыма, з імі супрацоўнічаў віленскі друкар Васіль Гарабурда, які выдаў у 1582 (або 1580) годзе Актоіх[2].

13 сакавіка 1586 года кароль Стэфан Баторый выдаў Мамонічам прывілей, які дазваляў друкаваць і прадаваць славянскія кнігі (пацверджаны 16 красавіка 1590 года)[1].

Да падпісання Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 года друкарня збольшага абслугоўвала патрэбы праваслаўных брацтваў, брацкіх школ, цэркваў, простых мяшчан. З XVII стагоддзя друкарня забяспечвала патрэбы выключна ўніятаў[2]. Справамі распараджаўся Лявон Кузьміч Мамоніч, імя якога ў выхадных звестках выданняў з'явілася ў 1609 годзе. Адсутнасць кніг для праваслаўных сведчыць пра адхіленне Кузьмы і Лукі Мамонічаў ад спраў і пераходу кіраваннем у рукі Лявона[2]. Па смерці Кузьмы 16 ліпеня 1607 года Лявон атрымаў у спадчыну друкарню[3].

Усе выданні адрозніваліся добрым мастацкім аздабленнем, выкарыстаннем свецкіх гравюр. Мастак і гравёр Грынь Івановіч (вучань Івана Федаровіча) стварыў для друкарні курсіўныя шрыфты.

Да 1623 года выдадзена каля 85 выданняў (паводле іншых звестак — 115[1]) на царкоўнаславянскай, старабеларускай, лацінскай і польскай мовах.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Кузьма Мамонич(руск.) . Календарь истории Великого княжества Литовского
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 400 лет русского книгопечатания. — Москва: Наука, 1964.
  3. 3,0 3,1 Лев Мамонич — белорусский поэт и книгоиздатель конца XVI — начала XVII веков

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Н. Березкина. Из истории книгопечатания в Беларуси // Вестник ББА. — № 2. — 1996.
  • Голенченко Г. Я. Статья // Франциск Скорина и его время. Энциклопедический справочник. — Мн., 1990. — С. 412.
  • Зернова А. С. Типография Мамоничей в Вильне (XVII век) // Исслед. и материалы. — М., 1959.
  • 400 лет русского книгопечатания. — Москва: Наука, 1964.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]