Розмары Клуні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Розмары Клуні
Rosemary Clooney
Rosemary Clooney Allan Warren.jpg
Розмары Клуні на выступе
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння

23 мая 1928(1928-05-23)

Месца нараджэння

Maysville[d], Mason County[d], Штат Кентукі, ЗША

Дата смерці

29 чэрвеня 2002(2002-06-29) (74 гады)

Месца смерці

Beverly Hills[d], акруга Лос-Анджэлес[d], Штат Каліфорнія, ЗША

Гады актыўнасці

19462001

Краіна

Flag of the United States.svg ЗША

Прафесія

спявачка

Жанр

Эстрада

Узнагароды
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Розмары Клуні на Вікісховішчы

Розмары Клуні (англ.: Rosemary Clooney, 23 мая 1928 — 29 чэрвеня 2002) — амерыканская эстрадная спявачка і актрыса сярэдзіны ХХ стагоддзя.

Нарадзілася Розмары Клуні 23 мая 1928 года. Кар'еру спявачкі пачала ў 1940-я гады, выступала ў дуэце са сваёй роднай сястрой Бэці. У першай палове 1950-х гадоў Розмары стала адной з найпапулярнейшых спявачак Злучаных Штатаў Амерыкі. Яе песні «Come On-a My House» (1951), «Half As Much» (1952), «Hey There» (1953) і «This Ole House» (1954) займалі першыя радкі ў амерыканскіх топ-спісах найбольш паспяховых музычных твораў (гл. Billboard Hot 100).

У 1953 годзе Розмары выйшла замуж за ўладальніка ўзнагароды «Оскар» кінаакцёра Хасэ Фэрэру. У гэтым шлюбе нарадзіліся сыны Мігель і Рафаэль, якія таксама, як і бацька, сталі кінаакцёрамі. З надыходам эпохі рок-н-ролу папулярнасць спявачкі пачала змяншацца. У артысткі пачаліся праблемы з псіхікай, асабліва пасля таго, як яна стала сведкам забойства Роберта Кенэдзі. Сітуацыя з псіхічным станам ускладнялася тым, што Розмары Клуні прымала наркотыкі.

Памерла Розмары Клуні 29 чэрвеня 2002 года ад раку лёгкіх.