Рок-опера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рок-опера — сцэнічна-музычны жанр; музычна-драматычны твор, стылістычнай асновай якога з'яўляецца рок-музыка. Узнікла ў 1960-я г. у ЗША і Вялікабрытаніі ў выніку спалучэння традыцый оперы і рок-музыкі на аснове форм, уласцівых аперэце, мюзіклу, часткова джазу. Сярод найбольш вядомых рок-опер - «Ісус Хрыстос - суперзорка» Э.Л.Уэбера (паст. 1971, экранізацыя 1972), «Фантом у оперы» Уэбера і Ц.Райса (1987), «Арфей і Эўрыдыка» А.Журбіна (1975), «Зорка і смерць Хаакіна Мур'еты» (1976) і «Юнона і Авось» (1981) А.Рыбнікава, «Стадыён» А.Градскага (1982) і інш. У Беларусі да жанру рок-оперы можна аднесці «Курган» І.Лучанка ў выкананні «Песняроў» (1977).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6