Рохер Каньяс
Поўнае імя | Рохер Каньяс Энаа | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
27 сакавіка 1990[1][2][…] (33 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 190 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 88 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Рохер Каньяс (ісп.: Roger Cañas; нар. 27 сакавіка 1990, Медэльін, Калумбія) — калумбійскі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Шахцёр» з Караганды.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Дарослую кар’еру пачаў у 2009 годзе ў клубе «Індэпенд’ентэ Медэльін», з якім стаў чэмпіёнам Калумбіі. У 2010 годзе быў блізкі да пераходу ў італьянскі «Удзінезэ», аднак з-за змянення ліміту на легіянераў пераход не адбыўся, і Рохер, некаторы час пагуляўшы за латвійскі «Транзіт», перайшоў у новасібірскую «Сібір». Разам з «Сібір’ю» гуляў у Лізе Еўропы, застаўся ў камандзе і пасля яе выніку з Прэм’ер-лігі па выніках сезона 2010. У другой палове 2011 года на правах арэнды быў іграком польскай «Ягелоніі», аднак за асноўны склад правёў толькі адзін матч у Кубку Польшчы.
У студзені 2012 года стаў іграком карагандзінскага «Шахцёра», з якім у 2012 годзе стаў чэмпіёнам краіны, а ў 2013 годзе — уладальнікам Кубка і Суперкубка, гуляў таксама ў групавым раўндзе Лігі Еўропы. У канцы 2013 года стала вядома пра пераход Каньяса ў данецкі «Металург», аднак па выніках медагляду клуб адмовіўся адмовіўся ад падпісання іграка з-за наяўнасці ў яго толькі адной ныркі. У выніку ў лютым 2014 года Каньяс падпісаў двухгадовы кантракт з «Астаной». Па выніках сезона 2014 дапамог сталічнаму клубу ўпершыню стаць чэмпіёнам Казахстана. У 2015 годзе выйграў Суперкубак Казахстана, а таксама ўдзельнікаў у складзе «Астаны» ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў.
У жніўні 2016 года стаў капітанам каманды і падоўжыў кантракт да канца 2018 года. Дапамог клубу выйсці ў групавы раўнд Лігі Еўропы, а ў канцы сезона выйграў Кубак Казахстана. У студзені 2017 года быў адпраўлены ў арэнду ў кіпрскі АПОЭЛ, якому дапамог здабыць пятае запар чэмпіёнства. Пасля вяртання з арэнды ў чэрвені 2017 года «Астана» разарвала кантракт з паўабаронцам, і ў ліпені Каньяс падпісаў кантракт з «Ардабасы», з якім стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Казахстана 2017.
У лютым 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з Салігорска[3]. Замацаваўся ў стартавым складзе салігорскай каманды. У жніўні 2018 года самавольна ад’ехаў у Калумбію і пазней паведаміў, што не збіраецца вяртацца ў Беларусь[4].
У студзені 2019 года зноў апынуўся ў Казахстане, стаўшы іграком паўладарскага «Іртыша»[5]. Пакінуў каманду ў ліпені 2019 года[6], пасля чаго доўгі час заставаўся без каманды, пакуль у красавіку 2021 года не далучыўся да чылійскага «Барнечэа». У студзені 2022 года вярнуўся ў карагандзінскі «Шахцёр».
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Калумбіі: 2009-II
Чэмпіён Казахстана (4): 2012, 2014, 2015, 2016
Бронзавы прызёр чэмпіянату Казахстана: 2017
Уладальнік Кубка Казахстана (2): 2013, 2016
Уладальнік Суперкубка Казахстана (2): 2013, 2015
Чэмпіён Кіпра: 2016/17
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018
Зноскі
- ↑ Róger Cañas // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Roger Cañas // FBref.com
- ↑ "Шахтер" подписал колумбийского хавбека Каньяса
- ↑ Каньяс сообщил, что не вернется в "Шахтер"
- ↑ Экс-полузащитник "Шахтера" Каньяс подписал контракт с казахстанским клубом
- ↑ Каньяс покинул «Иртыш». Футболист перешел в казахстанский клуб в феврале
- Нарадзіліся 27 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Медэльіне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Калумбіі
- Ігракі ФК Шахцёр Караганда
- Ігракі ФК Барнечэа
- Ігракі ФК Іртыш Паўладар
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Ардабасы Шымкент
- Ігракі ФК АПОЭЛ
- Ігракі ФК Астана
- Ігракі ФК Ягелонія Беласток
- Ігракі ФК Сібір Новасібірск
- Ігракі ФК Транзіт
- Ігракі ФК Індэпенд’ентэ Медэльін