Салігорск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Салігорск
Salihorsk Montage (2017).jpg
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Унутранае дзяленне
мікрараёны
Старшыня райвыканкама
Алег Рыгоравіч Паскробка[1]
Заснаваны
Ранейшыя назвы
Новастаробінск
Горад з
Плошча
Насельніцтва
106 839 чалавек[2] (2017)
Шчыльнасць
7122,6 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 174
Паштовы індэкс
223701-223709
Аўтамабільны код
5
Афіцыйны сайт
http://www.soligorsk.by/
(руск.)  (англ.) 
Салігорск на карце Беларусі ±
Салігорск (Беларусь)
Салігорск
Салігорск (Мінская вобласць)
Салігорск

Саліго́рск[3]горад у Беларусі, на правым беразе ракі Случ. Адміністрацыйны цэнтр Салігорскага раёна Мінскай вобласці (да 2009 года — горад абласнога падпарадкавання). Насельніцтва на 2017 год — 106 839 чалавек[4], што пры даволі невялікай плошчы горада ў 15 км² робіць Салігорск адным з самых шчыльнанаселеных гарадоў краіны. Знаходзіцца за 136 км на поўдзень ад Мінска. Канцавая чыгуначная станцыя на адгалінаванні Слуцк — Салігорск ад лініі БаранавічыАсіповічы, побач з горадам праходзяць аўтамабільныя дарогі МінскМікашэвічы і БабруйскЧырвоная Слабада. Таксама злучаны аўтабільнымі дарогамі з Любанню, Лунінцом.

Салігорск з'яўляецца адным з самых маладых гарадоў Рэспублікі Беларусь (пазней быў заснаваны толькі Новалукомль). Яго гісторыя пачынаецца з пабудовы I Старобінскага (потым — Салігорскага) калійнага камбіната, пазней пераўтворанага ў 1 рудаўпраўленне ААТ «Беларуськалій» пасля выяўлення багатых радовішчаў калійнай солі на гэтых тэрыторыях. Першапачаткова Салігорск меў назву Новастаробінск (да 1959 года) і статус рабочага пасёлка. Горад — з 1963, з 1965 — цэнтр аднайменнага раёна. Адзін з найбуйнейшых цэнтраў вытворчасці калійных угнаенняў у свеце.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Помнік заснаванню Новастаробінска

Назву «Салігорск» афіцыйна зацвердзілі ў 1959 годзе. Раней у некаторых дакументах Старобінскага райвыканкама, якому падпарадкоўвалася тэрыторыя Салігорска, пасёлак называўся Новастаробінскам (Нова-Старобінскам), аднак дэ-факта такой назвы ніколі не меў[5]. Адмову ад першай назвы некаторыя тлумачаць нягучнасцю зліцця ў ёй слоў «Новы» і «Стары»[6].

Назва «Новастаробінск» прысутнічала на памятным камяні, пастаўленым на месцы заснавання Салігорска:

" 10-VIII-1958 тут быў заснаваны горад Нова-Старобінск.
"

Аднак пазней камень быў перанесены на іншае месца, і яму надалі новую таблічку, на якой замест старой назвы напісана ўжо «Салігорск».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1958 як пасёлак Новастаробінск на месцы в. Вішнёўка Старобінскага раёна ў сувязі з прамысловай распрацоўкай пакладаў калійных солей і будаўніцтвам калійнага камбіната. З жніўня 1959 ператвораны ў рабочы пасёлак Салігорск. У 1962 злучаны чыгункай са Слуцкам. У снежні 1962 — студзені 1965 у Любанскім раёне. У 1963—1979 уведзеныя ў эксплуатацыю 4 калійныя камбінаты. З 1963 горад абласнога падпарадкавання, з 1965 — цэнтр Салігорскага раёна.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Буйны цэнтр горназдабываючай прамысловасці Беларусі і адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў і пастаўшчыкоў калійных мінеральных угнаенняў — вытворчае аб'яднанне ААТ «Беларуськалій». Прадукцыя гэтага прадпыемства пастаўляецца ў Еўропу, Усходнюю Азію, краіны Міжземнамор'я, Паўднёвую Афрыку, Індыю, Кітай, Паўднёвую і Паўночную Амерыку - усяго больш чым у 50 краін свету[15].

Усяго ў Салігорску 62 дзяржаўныя і акцыянерныя прадпрыемствы. Сярод найбуйнейшых — заводы горна-шахтавага абсталявання, рамонтна-механічны, зборнага жалезабетону, жалезабетонных канструкцый, даследча-эксперыментальны, клееных драўляных канструкцый, ліцейна-механічны. Лёгкая прамысловасць — АП «Купалінка» і ЗАТ «Калінка». 6 банкаў і 155 прыватных камерцыйных структур. Гасцініцы «Алеся», «Жамчужына», «Новае Палессе».

У горадзе добра развіты будаўнічы комплекс, які ўключае ААТ «Будтрэст № 3 ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі», народнае прадпрыемства «Шахтаспецбуд» і Домабудаўнічы камбінат.

Грузавыя перавозкі ажыццяўляе Аўтапарк № 3, пасажырскія — Аўтобусны парк № 1.

Абслугоўваннем гараджан займаецца 105 гандлёвых прадпрыемстваў (63 — з дзяржаўнай формай уласнасці, 42 — з недзяржаўнай) і 11 фірменных магазінаў. У горадзе — 72 прадпрыемствы грамадскага харчавання на 7026 пасадачных месцаў.

Служба побыту прадстаўлена камбінатам бытавога абслугоўвання на 206 працоўных месцаў, 3 атэлье, 13 цырульнямі.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе знаходзіцца 11 агульнаадукацыйных школ і тры гімназіі, дзе навучаецца каля 18 тысяч навучэнцаў, будаўнічы прафесійны коледж, педагагічны каледж, горнахімічны каледж, эканамічны тэхнікум. Працуе 31 дзіцячая дашкольная ўстанова на 6229 дзяцей. Для арганізацыі пазакласнай выхаваўчай работы дзейнічае 11 спецыялізаваных дзіцячых устаноў. Сярод іх — школа мастацтваў, музычная і мастацкая школы, станцыя юных тэхнікаў, дзіцячы тэатр танца, краязнаўчы музей, цэнтр дзіцячай творчасці.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік першапраходцам Салігорскіх нетраў — знаходзіцца на вул. імя В.Казлова, адкрыты ў 1977 г. у гонар салігорскіх шахцёраў горнаруднай прамысловасці Беларусі (скульптар Буралкін Г.В., арх. Ткачэнка С.Ф., Блахін У.М.)[16].
Памятник основанию города - panoramio.jpg
  • Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну размешчаны побач з цэнтральнай плошчай горада, паміж скрыжаванняў вуліц У. Леніна і В. Казлова, а таксама вуліц У.Леніна і В.Каржа. Гэты помнік выраблены ў форме бюста. Аўтары помніка: вядомы савецкі скульптар Андрэй Бембель, архітэктары Блахін В.М., Сідзельнікаў А.А.. Помнік усталяваны ў 1979 годзе. Салігорскі помнік У. Леніну занесены ў спіс гісторыка-культурных помнікаў Рэспублікі Беларусь[17].


  • Манументальна-дэкаратыўнае мазаічнае пано «Дрэва жыцця» размешчана на сцяне 12-павярховага жылога дома, які знаходзіцца па адрасу: вул. К.Заслонава, 65. Створана ў 1993 годзе. Аўтарам пано з'яўляецца беларускі мастак-манументаліст Уладзімір Крываблоцкі.
  • Помнік воінам-інтэрнацыяналістам «Чорны цюльпан» адкрыты ў 2003 годзе, знаходзіцца ў парку адпачынку «Кавалёва Лаза». Скульптар В.А. Ламейка, архітэктар І.В. Далматовіч.[16]

Гасцініцы[18][правіць | правіць зыходнік]

  • «Новае Палессе» (вул. Казлова, 33)
  • «Алеся» ААТ «Беларуськалій» (вул. Леніна, 38)

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровыя грамадзяне[19][правіць | правіць зыходнік]

  • Мікалай Захаравіч Ашэйчык
  • Андрэй Мікалаевіч Башура
  • Генадзь Аляксандравіч Ванькевіч
  • Лявонцій Дзмітрыевіч Вірыч (1951-2011)
  • Фёдар Сяргеевіч Ваўчок
  • Міхаіл Антонавіч Герасімовіч (1926-2014)
  • Фёдар Фёдаравіч Гурыновіч
  • Ала Валянцінаўна Дымчогла
  • Міхаіл Паўлавіч Дурноў
  • Браніслава Паўлаўна Забродская (1923-2002)
  • Пётр Аляксеевіч Калугін
  • Аляксандр Міхайлавіч Карпеза
  • Валерый Міхайлавіч Кірыенка
  • Аляксандр Тарасавіч Клімянкоў
  • Мікалай Уладзіміравіч Кавалеўскі
  • Андрэй Уладзіміравіч Канапліцкі (1934-2000)
  • Ганна Мікалаеўна Лаўрукевіч
  • Адам Кузьміч Леановіч
  • Леанід Барысавіч Міснік
  • Павел Сцяпанавіч Перакосаў (1923-2007)
  • Георгій Ігнатавіч Савановіч (1939-2008)
  • Генадзь Антонавіч Санько
  • Станіслаў Уладзіміравіч Сабалеўскі
  • Ганна Сцяпанаўна Токарава (1926-2014)
  • Разалія Яхімаўна Чыж (1930-2007)

Кіраўнікі горада[правіць | правіць зыходнік]

Першыя сакратары гарадскога камітэта КПБ
  • Пётр Міхайлавіч Судзілоўскі
  • Аляксандр Флегонтавіч Дзяржыцкі
  • Анатолій Аляксандравіч Саматохін
  • Уладзімір Сяргеевіч Патапенка
  • Мікалай Мікалаевіч Трызнюк
Старшыні гарадскога выканаўчага камітэта
  • Міхаіл Антонавіч Герасімовіч (1959-1963)
  • Генадзь Аляксандравіч Ванькевіч (1963-1967)
  • Канстанцін Канстанцінавіч Гец (1967-1970)
  • Іван Адамовіч Кулеўскі (1970-1973)
  • Мікалай Іванавіч Ефімчык (1973-1978)
  • Уладзімір Сяргеевіч Патапенка (1978-1983)
  • Раман Вячаслававіч Ярмаліцкі (1983-1990)
  • Мікалай Фёдаравіч Юрчык (1990-1997)
  • Ганна Мікалаеўна Лаўрукевіч (1997-2003)
  • Міхаіл Міхайлавіч Амельянчук (2003-2006)
Старшыні раённага выканаўчага камітэта
  • Аляксандр Браніслававіч Рымашэўскі (2006-2017)
  • (в.а.) Аляксандр Рыгоравіч Лапцік (2017)[20]
  • Алег Рыгоравіч Паскробка (2017-ц.ч.)[21]

Гарады-пабрацімы[22][правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://president.gov.by/ru/news_ru/view/reshenie-kadrovyx-voprosov-16791/
  2. 2,0 2,1 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  4. Памылка ў зносках: Няправільны тэг <ref>; для зносак belstat2017 няма тэксту
  5. Историческая справка Солигорска (руск.) . Солигорск-Инфо. Праверана 4 сакавіка 2017.
  6. Солигорск сегодня (руск.) . Электронный Солигорск. Праверана 4 сакавіка 2017.
  7. Солигорск: как создавался город, заработавший стране миллиарды долларов (руск.) . Onliner.by. Праверана 4 сакавіка 2017.
  8. 8,0 8,1 8,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2011 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2010 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2011). Праверана 3 красавіка 2017.
  9. Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Минская область. (руск.) 
  10. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2012 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2011 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2012). Праверана 3 красавіка 2017.
  11. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2013 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2012 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2013). Праверана 3 красавіка 2017.
  12. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2013 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2014). Праверана 3 красавіка 2017.
  13. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  14. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  15. http://www.soligorsk.gov.by/ru/industry/
  16. 16,0 16,1 http://shahter.by/news/reshenie-soligorskogo-rayonnogo-ispolnitelnogo-komiteta-ot-09042013-no-1015
  17. Афіцыйны спіс
  18. http://soligorsk.by/ru/gostinitsy/
  19. Почетные граждане - Солигорский районный исполнительный комитет
  20. https://www.lider-press.by/novosti/novosti-soligorska/9685-naznachen-ispolnyayushchij-obyazannosti-predsedatelya-soligorskogo-rajispolkoma
  21. http://president.gov.by/ru/news_ru/view/reshenie-kadrovyx-voprosov-16791/
  22. Сколько у Солигорска побратимов? // Газета "Лидер-Пресс"

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]