Рохліц
Выгляд
| ||||||||||||||||||||||
Рохліц (ням.: Rochlitz) — горад у федэральнай зямлі Саксонія. Падпарадкаваны адміністрацыйнай акрузе Хемніц. Уваходзіць у склад раёна Сярэдняя Саксонія. Разам з абшчынамі Кёнігсфельд (Саксонія), Зееліц і Цэтліц утварае адміністрацыйную супольнасць Рохліц. Насельніцтва — 5622 чалавекі (на 31 снежня 2021 года). Плошча — 23,76 км². Афіцыйны код — 14 1 82 350.
Горад падзяляецца на 6 гарадскіх раёнаў.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рохліц размешчаны ў даліне ракі Цвікауэр-Мульдэ ля падножжа Рохліцкай гары, складзенай з так званага рохліцкага парфіру — адной з разнавіднасцяў рыялітавага туфу, які выходзіць тут на паверхню.
Бліжэйшымі буйнымі гарадамі з’яўляюцца размешчаны прыкладна за 25 км Хемніц, а таксама Цвікау і Лейпцыг, за 45 км ад Рохліца.
Зноскі
- ↑ а б в archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ а б Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2018 (4. Quartal) — Federal Statistical Office. Праверана 10 сакавіка 2019.
- ↑ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2023 — DESTATIS, 2024. Праверана 16 лістапада 2024.