Роўнараснічныя інфузорыі
Роўнараснічныя інфузорыі | |
---|---|
![]() Інфузорыя-туфелька (Paramecium caudatum) | |
Навуковая класіфікацыя | |
Надцарства: | Эўкарыёты |
Царства: | Пратысты |
Тып: | Інфузорыі |
Клас: | Роўнараснічныя інфузорыі |
Навуковая назва | |
Holotricha | |
Роўнараснічныя інфузорыі (Holotricha) — клас (падклас) інфузорый.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Даўжыня да 0,6 мм. Цела бясколернае, зрэдку зялёнае, сіняе або іншай афарбоўкі. Раснічкі (пераважна органы руху) размешчаны раўнамерна або развіты пераважна на брушным баку, у некаторых утвараюць венчыкі. Кормяцца бактэрыямі, водарасцямі, дэтрытам, ёсць драпежнікі. Размнажаюцца простым дзяленнем і шляхам кан'югацыі.
Арэал і экалогія[правіць | правіць зыходнік]
Падзяляецца на 5 атрадаў, вядома каля 4000 відаў. Пашыраны паўсюдна ў марскіх і прэсных водах; на Беларусі найбольш трапляюцца інфузорыя-туфелька (Paramecium caudatum), галафрыя чарнаватая (Holophrya nigricans), дыдыніум насаты (Didinium nasutum), колепс шчаціністы (Coleps hirtus), прарадон яйцападобны (Prorodon ovum) і інш.
Значэнне[правіць | правіць зыходнік]
Удзельнічаюць у біялагічным ачышчэнні вадаёмаў. Некаторыя віды — паразіты (балантыдый колі (Balantidium coli), іхтыяфтырыус (Ichthyophthirius) і інш.), узбуджальнікі хвароб жывёл і чалавека.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Роўнараснічныя інфузорыі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 413—414. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).