Перайсці да зместу

Рука пустыні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рука пустыні (ісп.: Mano del desierto) — скульптура ў пустыні Атакама[1] ў 400 метрах ад шашы № 5[en] Панамерыканскай шашы ў рэгіёне Антафагаста (Чылі).

Скульптура ўяўляе сабой левую далонь чалавека, якая прыкладна на тры чвэрці як бы высоўваецца з-пад зямлі. Аўтар — чыліец Марыё Ірарасабаль, вышыня рукі — 11 метраў[2]. Па задуме аўтара, яго работа павінна паказваць чалавечую несправядлівасць, адзіноцтва, гора і пакуты, а столь значны памер — слабасць і бездапаможнасць[2]. Матэрыял канструкцыі — цэмент на стальным каркасе[2]. Адкрыццё адбылося 28 сакавіка 1992 года[3].

Скульптура — папулярнае месца для здымкі, яна трапіла ў мноства рэкламных ролікаў і музыкальных кліпаў[4]. «Руку» часта размалёўваюць графіці, таму ўлады яе рэгулярна ачышчаюць[2], у прыватнасці, у рамках святкавання сусветнага дня турызму ў 2013 годзе ўлады Антафагасты і міністэрства турызму краіны арганізавалі ачышчэнне рукі намаганнямі 20 валанцёраў[5]. Клопат пра помнік узяло на сябе «Аб’яднанне за Антафагасту», яе члены займаюцца ачысткай помніка і заклікаюць наведвальнікаў не пакрываць яго надпісамі[6].

Глядзіце таксама

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. The Giant Hand Buried in the Atacama Desert Архівавана 13 сакавіка 2014. (англ.) на сайце scribol.com
  2. а б в г Кэці Мэнінг. Keep Up the High Five: «La Mano Del Desierto» (англ.) на сайце elobservatodo.cl, 22 ліпеня 2011
  3. La mano del desierto (ісп.) на сайце diariodelviajero.com, 29 лютага 2008
  4. Marcelo Rojas. LA MANO DEL DESIERTO (ісп.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2014. Праверана 24 мая 2014.
  5. Міністэрства турызму Чылі. Con operativo en la Mano del Desierto, Sernatur Antofagasta celebró el Día Mundial del Turismo (ісп.) (27 верасня 2013). Праверана 24 мая 2014.
  6. Katie Manning. Keep Up the High Five: "La Mano Del Desierto" (англ.) (22 ліпеня 2011). Праверана 24 мая 2014.