Рунь (газета)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Рунь»
Тып газета
Уладальнік Віленскі цэнтр грамадскіх ініцыятыў Дэмакратыя для Беларусі
Выдавец Віленскі цэнтр грамадскіх ініцыятыў Дэмакратыя для Беларусі
Краіна Літва
Рэдактар Алег Мінкін
Заснавана 1997
Мова беларуская
Аб’ём 8
Тыраж 1000

Рунь[1][2] — беларускамоўная газета, якая выдаецца ў Вільнюсе (Літва). Была заснавана ў 1997 годзе. Яго заснавала Таварыствам беларускай культуры, што знаходзілася ў Вільні. З 1997 да 2004 гады мела тыраж 1 000 асобнікаў. Пасля прыпыніла свой выхад на два гады. У 2006 годзе выйшаў адзін нумар з дапамогай навучэнцаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. З 2008 года пачала выходзіць невялікім тыражом прыблізна ад 100 да 500 асобнікаў[3].

Газета не мае сваёй старонкі ў сеціве.

Зноскі

  1. Рунь заснаванне.
  2. Рунь на старонцы Камуніката
  3. Чым жыве віленская беларуская «Рунь»?(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2023. Праверана 7 красавіка 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]