Рускае таварыства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рускае таварыства Рэспублікі Беларусь

Рускае таварыства Рэспублікі Беларусь (па рускуРусское общество Республики Беларусь) - рэспубліканскае грамадска-культурнае аб'ядненне. Заснавана 15 верасня 1994 года. Асноўны мэты і накірукі дзенасці:

  • садзейнічанне захаванню рускіх культурных каштоўнасцей і гістарычных традыцый;
  • прапаганда рускай культуры,
  • правядзенне святаў, фестываляў і інш. культурных мерапрыемстваў.

Арганізацыя мае аддзяленні ва ўсіх абласцях Беларусі. Агульная колькасць членаў - больш за 500 чалавек. Кіруючыя органы: Старшыня, Дума (12 чалавек), рэвізійная камісія. Старшынёй з'яўляецца С.М. Моладаў. Уваходзіць у Каардынацыйны савет Беларускага саюза грамадскіх аб'яднанняў расійскіх суайчыннікаў. З'яўляецца найбольш буйной арганізацыяй з уваходзячых у Савет.

Пад эгідай Рускага таварыства было перададзена ў дар бібліятэкам і аддзелам адукацыі больш за 90 тысяч тамоў выдадзенай у Расіі навукова-папулярная, метадычнай, мастацкай літаратуры. Таварыства арганізуе стажыроўку беларускіх настаўнікаў у Расіі, паездкі дзіцячых груп на адпачынак і экскурсіі па гісторыка-культурных месцах Расіі. Таксама ў бібліятэках, дамах культуры і г.д. арганізуюцца шматлікія лекцыі, выстаўкі, паэтычныя вечары, навукова-практычныя канферэнцыі на тэмы, звязаныя з Расіяй, рускай культурай і адукацыей.

Пры таварыстве дзейнічае Асацыяцыя настаўнікаў, клубы аматараў рускай паэзіі, дабрачынныя арганізацыі. Таварыства цесна супрацоўнічае з часопісам "Немига литературная". Пры ўдзеле Рускага таварыства выдадзены "Анталогія сучаснай рускай паэзіі Беларусі", кніга М. Ткачова "Міцкевіч і Пушкін", шэраг іншых літаратурных выданняў.