Руска-шведская вайна (1554—1557)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Руска-шведская вайна, 1554—1557)

Руска-шведская вайна 1554—1557 або Шведскі паход — узброены канфлікт паміж Шведскім каралеўствам і Рускім царствам, распачаты з-за прыгранічных спрэчак.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

У XVI стагоддзі адносіны паміж Шведскім каралеўствам і Рускім Царствам былі напружанымі. На Карэльскім перашыйку былі выпадкі парушэння мяжы, узнікалі канфлікты з-за месцаў рыбнага і цюленевага промыслу.

Кароль Швецыі Густаў I быў пакрыўджаны тым, што Іван IV сустрэў яго пасла не ў маскоўскім Крамлі, а ў Ноўгарадзе.

Ход ваенных дзеянняў[правіць | правіць зыходнік]

У 1554 годзе кароль Швецыі Густаў I Ваза (1523—1560) сканцэнтраваў свае войскі ў гарнізонах Аба і Выбарг. Шведамі быў здзейснены напад на Печангскі манастыр, заснаваны ў 1530—1540 гады (па некаторых крыніцах у 1554 годзе) у горле Печангскай губы. Тады наўгародскі намеснік князь Палецкі паслаў у Стакгольм Мікіту Кузьміна патрабаваць тлумачэнняў. Шведы затрымалі Кузьміна, за гэта цар Іаан Васільевіч загадаў наўгародскаму ваяводзе Нагцёву распачаць ваенныя дзеянні супраць шведаў.[1]

Адкрытыя ваенныя дзеянні разгарнуліся толькі ў чэрвені 1555 года з няўдалай спробы шведскага флоту захапіць Арэшак. 20 студзеня 1556 года рускія войскі разбілі шведаў у Ківінеба і аблажылі Выбарг, але не змаглі яго ўзяць.

У ліпені Густаў I выступіў з мірнай прапановай, якая была прынята Іванам IV, які рыхтаваўся да вайны з Лівонскім ордэнам. 25 сакавіка 1557 года было заключана Другое Наўгародскае перамір'е на сорак гадоў, якое пацвердзіла тэрытарыяльны статус-кво і звычай дыпламатычных зносін праз наўгародскага намесніка.

Вынікі і наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Вайна са Швецыяй выявіла несумнеўную перавагу рускага войска, але не прывяла, аднак, да значных вынікаў[2].

Зноскі

  1. Хроніка правінцыі Лівонія
  2. Раздел III. Глава 16. § 3. «Избранная рада» и Российское централизованное государство // История России. XX век / А. Н. Боханов, М. М. Горинов, В. П. Дмитренко и др. — М.: ООО «Издательство ACT», 2001. — 608 с. — ISBN 5-17-010273-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]