Перайсці да зместу

Фінская вайна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фінская вайна
Асноўны канфлікт: Напалеонаўскія войны
Дата 21 лютага 1808 – 17 верасня 1809
(1 год, 6 месяцаў, 3 тыдні і 6 дзён)
Месца Фінляндыя і Швецыя
Вынік

Перамога Расійскай імперыі

Змены Страта Швецыяй Фінляндыі, Аландскіх астравоў, часткі Лапландыі і часткі Вестэрботэна[en], з якіх было ўтворана Вялікае княства Фінляндскае, аўтаномная частка Расійскай імперыі.
Праціўнікі
Пры падтрымцы:
Камандуючыя
Сілы бакоў
Жнівень 1808:
55,000
Жнівень 1808:
36,000
Страты
10,000 забітых або параненых[1]:261 7,000 забітых або параненых[1]:261
53,000 памерлі ад хвароб і іншых наступстваў[2]:226
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фінская вайна (фінск.: Suomen sota, шведск.: Finska kriget, руск.: Финляндская война) — вайна паміж каралеўствам Швецыя і Расійскай імперыяй, якая працягвалася з 21 лютага 1808 да 17 верасня 1809 года і была адной з шэрагу напалеонаўскіх войнаў. У выніку вайны ўсходняя частка Швецыі ўвайшла ў склад Расійскай імперыі як аўтаномнае Вялікае княства Фінляндскае. Іншымі значнымі наступствамі былі прыняцце шведскім парламентам новай канстытуцыі[en] і ўсталяванне дынастыі Бернадотаў на шведскім троне.

У лютым 1808 года на загад імператара Аляксандра I расійскае войска пачало наступ у падкантрольнай Швецыі частцы Фінляндыі. Прычынай быў Тыльзіцкі мір 1807 года паміж Расіяй і Францыяй, паводле каторага Расія павінна была прымусіць Швецыю далучыцца да гандлёвай блакады[en] Вялікабрытаніі, на якую не пагаджаўся шведскі кароль. Ужо праз месяц расіяне захапілі вялікія вобласці на поўдні Фінляндыі, яшчэ праз некаторы час здалося камандаванне Свеаборга, не верачы ў поспех абароны. Шведы пры падтрымцы Вялікабрытаніі спрабавалі правесці контрнаступленне і мелі частковы поспех на моры, але не далі рады ў баях на сушы, у выніку чаго адступілі канчаткова.

Ідэя далучыць Фінляндыю ўзнікла ў Расіі ўжо падчас вайны. Частка фінскіх сялян вяла партызанскую вайну, бо падтрымлівала шведскага караля і не хацела прыгону, але сярод іншых саслоўяў пашыраліся прарасійскія настроі і расчараванне ў здольнасцях Швецыі абараніць Фінляндыю. У чэрвені 1808 года Аляксандр падпісаў маніфест, дзе абяцаў захаваць шведскія законы і фінансава падтрымліваць краіну. У канцы восені 1808 года група фінскіх дэпутатаў наведала Санкт-Пецярбург і прасіла імператара склікаць сойм, дзе саслоўі б абвясцілі яго кіраўніком Фінляндыі. На загад Аляксандра 29 сакавіка 1809 года быў скліканы Боргаскі сойм, а былы шведскі генерал Георг Магнус Спрэнгтпортэн[ru] прызначаны генерал-губернатарам Фінляндыі[en]. 17 верасня 1809 года Швецыя і Расія падпісалі Фрыдрыхсгамскі мірны дагавор, згодна з якім Расія атрымала шэсць фінскіх ленаў, Аландскія астравы і частку лена Вестэрботэн[en]. Гэтая падзея паклала канец шведскаму праўленню ў Фінляндыі[3]:69-71.

Зноскі

  1. а б Hornborg, Eirik (1955). När riket sprängdes: fälttågen i Finland och Västerbotten, 1808–1809(шведск.). Стакгольм: P. A. Norstedts och Söners Förlag.
  2. Sandström, Allan (August 2008). Det stora nederlaget: när Sverige och Finland delades 1808–1809 [reissue of Sveriges sista krig](шведск.). Stockholm: Gullers förlag. ISBN 978-9188238917.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: date і year (спасылка)
  3. Мейнандэр Х. Гісторыя Фінляндыі: Лініі, структуры, пераломныя моманты; пер. са шведскай Вольгі Рызмаковай. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2017. — ISBN 978-985-02-1748-6.