Рускі горад (Вільнюс)

Ру́скі го́рад (лац.: Civitas Ruthenica) — характарыстыка ўжытая Вігандам з Марбурга пры апісанні ордэнскага паходу на Вільню у 1383 годзе.
У літоўскай гістарыяграфіі пад Civitas Ruthenica разумеюць толькі частку горада, пасада, квартал, месца лакальнага жыцця «рускага» (праваслаўнага) насельніцтва ў Вільні. Гэты раён лакалізуюць у старэйшай частцы Вільні — Старым горадзе, на ўсход ад пазнейшых Замкавай і Вялікай вуліц. Такой інтэрпрэтацыі трымаюцца і некаторыя беларускія даследчыкі, напрыклад Валерый Пазднякоў.[1] Да канца XVIII ст. у гэтым раёне была юрыдыка праваслаўных (уніяцкіх) мітрапалітаў Кіеўскіх, галіцкіх і ўсяе Русі, якая аднак займала толькі некалькі кварталаў з абшару заселенага пераважна праваслаўнымі (пазней уніяцкімі) гараджанамі. У пачатку XX ст. у гэтай частцы горада адна з вуліц была названа Рускай.
Апавяданне ж Віганда з Марбурга вельмі агульнае, з яго не вынікае вузкай трактоўкі, і Civitas Ruthenica можна разумець як характарыстыку Вільні агулам як «рускага горада».[2]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ Генадзь Сагановіч «Русь» у вайне з Нямецкім ордэнам (канец ХIII — пач. ХV ст.) // Беларускі Гістарычны Агляд. — 2001. — Т. 8. Сш. 1-2.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Вільня // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 441. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.