Рускі мост
| Рускі мост | |
|---|---|
| | |
| Каардынаты: 43°03′49″ пн. ш. 131°54′29″ у. д.HGЯO | |
| Перасякае | Басфор Усходні |
| Месца размяшчэння | |
| Колькасць пралётаў | 11 |
| Агульная даўжыня |
|
| Шырыня моста | 29,5 м |
| Вышыня канструкцыі | 321 м |
| Адкрыццё | ліпень 2012 |
Рускі мост (руск.: Русский мост) — вантавы мост з самым доўгім у свеце пралётам, пабудаваны ва Уладзівастоку праз праліў Басфор Усходні, злучае паўвостраў Назімава з мысам Навасільскага на востраве Рускім.
Будаўніцтва моста пачалося 3 верасня 2008 года ў рамках праграмы падрыхтоўкі горада да правядзення саміту АТЭС у 2012 годзе. Другі па вышыні мост у свеце, вышыня складае 324 метра. Мае самы вялікі ў свеце пралёт сярод вантавых мастоў, даўжынёй 1104 метра.
Міністр транспарту Расіі Ігар Лявіцін ахарактарызаваў мост на востраў Рускі як самы ўнікальны і складаны аб’ект не толькі ў рамках падрыхтоўкі да саміту АТЭС, але і ва ўсёй практыцы мостабудавання ў Расіі і ў свеце.
Генеральны праекціроўшчык — «НВА Маставік». Генеральны падрадчык будаўніцтва — «УСК МОСТ», субпадрадчыкі будаўніцтва — «СК Мост», «НВА Маставік». Ванты для моста выраблены французскай кампаніяй Freyssinet. Праект архітэктурнай падсветкі, функцыянальнае асвятленне і электразабеспячэнне маставога пераходу рэалізаваны святлотэхнічнай кампаніяй «МТ Электра». Будаўнічы кантроль ажыццяўляў Інстытут «Стройпроект».
Мост намаляваны на новай расійскай купюры наміналам 2000 расійскіх рублёў, выпушчанай Банкам Расіі 12 кастрычніка 2017 года.