Руслан Віктаравіч Федаценка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ice hockey puck.svg
Руслан Федаценка
FedsRangers12.jpg
Пазіцыя крайні нападаючы
Рост 185 см
Вага 91 кг
Грамадзянства Flag of Ukraine.svg Украіна
Нарадзіўся

18 студзеня 1979(1979-01-18) (40 гадоў)

Кіеў, Украіна
Кар'ера
1995—...

Руслан Федаценка (укр.: Руслан Федотенко; 18 студзеня 1979) — украінскі прафесійны хакеіст на пазіцыі крайняга нападніка. У цяперашні час гуляе ў Аёве Уайлд Амерыканскай хакейнай лігі (АХЛ), а па кантракце належыць Мінесоце Уайлд Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ).

У кар'еры НХЛ гуляў за каманды Філадэльфія Флаерз, Тампа Бэй Лайтнінг, Нью-Ёрк Айлендэрс, Пітсбург Пінгвінз і Нью-Ёрк Рэйнджэрс, два разы выйграўшы Кубак Стэнлі. На міжнародным узроўні гуляў за зборную Украіны на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года.