Рустам Карымавіч Гізатулін
Рустам Карымавіч Гізатулін | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 лістапада 1931 (93 гады) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Рустам Карымавіч Гізатулін (нар. 24 лістапада 1931, Уральск, Казахстан) — інжынер шляхоў зносін, спецыяліст у галіне рухомага саставу чыгунак, цягі паяздоў. Доктар тэхнічных навук (2000), прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Маскоўскі электрамеханічны інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1954; аспірантура, 1960).
Працаваў ў Маскоўскім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (з 1960, інжынер кафедры «Лакаматывы і лакаматыўная гаспадарка»), Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (з 1961, асістэнт, дацэнт кафедры «Эксплуатацыя рухомага саставу», у 1979—1986 — загадчык кафедры «Лакаматывы і лакаматыўная гаспадарка», з 1994 — дацэнт кафедры «Цягавы рухомы састаў», з 1999 — прафесар кафедр «Цеплавозы і цеплавыя рухавікі» і «Электрарухомы састаў», з 2016 — кафедры «Лакаматывы», у 1974—1979 — дэкан механічнага факультэта).
Навуковыя інтарэсы: павышэнне паліўнай эканамічнасці цеплавозных дызеляў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Знакі «Вынаходнік СССР», «Почетному железнодорожнику», «Выдатнік Беларускай чыгункі» і інш.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Методы и средства повышения эксплуатационной эффективности тепловозных дизелей : диссертация … доктора технических наук : 05.22.07 : защищена 25.11.1998 : утверждена 12.04.2000 / Гизатуллин Рустам Каримович. ― Гомель, 1998.
- Исследование влияния нагнетательного клапана на работу топливоподающей аппаратуры и неравномерной подачи топлива по цилиндрам тепловозного двигателя : автореферат диссертации … кандидата технических наук / Р. К. Гизатуллин. ― Харьков, 1961.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гизатуллин Рустам Каримович // Белорусский институт инженеров железнодорожного транспорта : Хроника. События. Люди / П. С. Грунтов, Г. И. Шевчук, В. И. Горбачев. ― Гомель, 1993. — С. 183—184.
- В своем деле — профессионал : [к 85-летию Р. К. Гизатуллина] / Лидия Сергеева // Железнодорожник Белоруссии. — 2016. — 26 ноября (№ 91). — С. 6.
- Почетный работник БелГУТа : [к 90-летию Р. К. Гизатуллина] // Вести БелГУТа. — 2021. — 20 ноября (№ 17). — С. 2.