Рустэм Якубавіч Меметаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рустэм Якубавіч Меметаў
Дата нараджэння 20 красавіка 1937(1937-04-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 мая 2021(2021-05-21) (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы

Рустэм Якубавіч Меметаў (нар. 20 красавіка 1937, Сімферопаль, Крымская АССР, РСФСР — 21 мая 2021, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1961 годзе Ташкенцкі політэхнічны інстытут. У 1961—1970 гадах архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у праектным інстытуце «Ташпраект» у г. Ташкенце; у 1970—1977 гадах кіраўнік брыгады архітэктараў у праектным інстытуце «Мінскпраект»; у 19771997 гадах галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Белдзяржпраект».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Пражываў у Мінску. Памёр 21 мая 2021 года ад ускладненняў інфекцыі COVID-19.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Будынак вылічальнага цэнтра Беларускай рэспубліканскай канторы Дзяржбанка

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): мікрараён Г-12 у жылым раёне Чыланзар[ru] (1964—1966); комплекс прадпрыемстваў грамадскага харчавання «Зераўшан» у Ташкенце (1968—1972); вылічальны цэнтр Беларускай рэспубліканскай канторы Дзяржбанка па вул. Кальварыйскай (1975—1978); лабараторна-тэхнічны корпус Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР у п. Сосны (1979—1982), Школа міліцыі па вул. К. Лібкнехта; адміністрацыйны корпус Дзяржзабеспячэння БССР па вул. Казінца.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

1-я прэмія на Усесаюзным конкурсе за эскізны праект цэнтра Ташкента (у аўтарскім калектыве).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Быў у шлюбе з Розай Тагіраўнай Меметавай.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Меметов Рустем Якубович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Меметов Рустем Якубович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)