Рыгор Арцёмавіч Васільеў
Выгляд
Рыгор Арцёмавіч Васільеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 снежня 1885 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 снежня 1976 (91 год) |
Рыгор Арцёмавіч Васільеў (5 снежня 1885, г. Жлобін — 23 снежня 1976) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Забайкаллі[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод салдат у Верхнеудзінску, адзін са стваральнікаў рэвалюцыйнага ваеннага саюза. Двойчы арыштаваны ў 1906 і 1907 гадах, на 3 гады заключаны ў акатуйскую турму. З 1911 года ў ссылцы ў Якуцку. Пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 года на гаспадарчай рабоце ў Гомелі[1].
У гады Грамадзянскай вайны на Заходнім фронце. З 1922 года працаваў на чыгуначным транспарце ў Беларусі, з 1928 года кіраўнік па забеспячэнні будаўніцтва чыгуначнай магістралі Турксіб[1].
З 1935 года працаваў у інстытуце Трансцехпраект Міністэрства шляхоў зносін. Аўтар успамінаў «З рэвалюцыйнага мінулага» (Улан-Удэ, 1968)[1][2].