Рыгор (Барышкевіч)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор (Барышкевіч)
Рыгор (Барышкевіч)
Адукацыя
Дзейнасць дыякан, прэсвітар, архімандрыт, архіепіскап
Імя пры нараджэнні Георгій Барышкевіч
Нараджэнне 30 красавіка 1889(1889-04-30)
Смерць 26 кастрычніка 1957(1957-10-26) (68 гадоў)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Епіскап Рыгор (свецкае імя Георгій Барышкевіч; 30 красавіка 1889, вёска Межрынская, Украіна — 26 кастрычніка 1957, Чыкага, ЗША) — праваслаўны дзеяч, епіскап Гомельскі і Мазырскі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1910 годзе скончыў Валынскую семінарыю, Імператарскую духоўную акадэмію ў Казані (1914). Служыў на Валыні, быў настаяцелем сабора ва Уладзіміры-Валынскім (1927—1932), затым у Крамянцы. Са студзеня 1939 года — настаяцель сабора ў Гродне. У 1942 годзе пастрыжаны ў манахі пад імем Рыгора (Грыгорыя), узведзены ў архімандрыты, а ў кастрычніку 1943 года прызначаны епіскапам Гомельскім і Мазырскім. З лета 1944 года ў эміграцыі. У 1946 годзе перайшоў у лона РЗПЦ. 3 1947 года — епіскап Манрэальскі і Усходнеканадскі, з 1954 года — архіепіскап. У 1954 годзе ўзначаліў Чыкагска-Кліўлендскую епархію (з 1957 года епархія Чыкагска-Дэтройцкая і Сярэдняга Захаду)[1].

Зноскі

  1. Савецкая акупацыя Заходняй Беларусі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2020. Праверана 1 лютага 2020.