Рыжскі судовы працэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Падсудныя на пасяджэнні.

Рыжскі судовы працэс — адзін з пасляваенных савецкіх адкрытых судоў у дачыненні да вайскоўцаў Трэцяга Рэйха і яго саюзнікаў, абвінавачаных у здзяйсненні ваенных злачынстваў у перыяд Другой сусветнай вайны. Праходзіў у Рызе з 26 студзеня па 2 лютага 1946 года. Перад судом паўсталі восем высокапастаўленых вайскоўцаў: шэсць генералаў вермахта, адзін обергрупенфюрар СС і адзін штандартэнфюрар СА. Усіх іх судзілі за злачынствы, учыненыя ў 1941—1944 гадах на тэрыторыі акупаванай Прыбалтыкі. Некаторыя падсудныя таксама здзейснілі злачынствы на іншых тэрыторыях СССР: у РСФСР, Беларускай ССР, Украінскай ССР.

Падсудных абвінавачвалі ў арганізацыі масавых забойстваў (у тым ліку яўрэяў і савецкіх ваеннапалонных), знішчэнні гарадоў пры адступленні, згоне насельніцтва ў Германію. Сем падсудных былі прысуджаныя да смяротнага пакарання і публічна павешаныя на плошчы Перамогі ў Рызе. Крымінальная справа ў дачыненні да аднаго (фон Дзітфурта) была выдзеленая ў асобную вытворчасць, але да суда ён не дажыў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]