Рыс ап Грыфід

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рыс ап Грыфід
Rhys ap Gruffydd
Рыс ап Грыфід
Coat of arms of Deheubarth.svg
Кароль Дэхейбарта
1155 год — 28 красавіка 1197 года
Папярэднік: Марэдыд ап Грыфід
Пераемнік: Грыфід ап Рыс II
 
Нараджэнне: 1132(1132)
невядома
Смерць: 28 красавіка 1197(1197-04-28)
невядома
Род: Дом Дыневура
Бацька: Грыфід ап Рыс
Маці: Гвенліян верх Грыфід
Жонка: Гвенліян верх Мадаг
Дзеці: Gruffydd ap Rhys II[d], Cynwrig ap Rhys[d], Rhys Gryg[d] і Maelgwn ap Rhys[d]

Рыс ап Грыфід (1132 — 28 красавіка 1197) (вал.: Rhys ap Gruffydd) — кіраўнік валійскага каралеўства Дэхейбарт. Ён больш вядомы як «Лорд Рыс» (вал.: Yr Arglwydd Rhys, англ.: Lord Rhys), але, верагодна, пры жыцці ён гэтым тытулам не карыстаўся[1]. Сам Рыс называў сябе «прынцам Дэхейбарта» або «прынцам Паўднёвага Уэльса», аднак захаваліся два дакументы, дзе ён тытулуецца як «Прынц Уэльскі» або «Прынц валійцаў»[2]. Рыс быў адным з наймагутнейшых валійскіх кіраўнікоў, і пасля смерці Оўайна Гвінеда ў 1170 годзе ён стаў вядучым іграком на валійскай палітычнай сцэне.

Дзед Рыса, Рыс ап Тэўдур, кароль Дэхейбарта, загінуў у 1093 годзе, падчас супрацьстаяння нарманскаму заваяванню. Пасля яго смерці нарманы захапілі большую частку каралеўства. Бацька Рыса Грыфід усё ж змог атрымаць невялікую частку сабе ў валоданне, а пасля смерці Грыфіда старэйшыя браты Рыса таксама адваявалі частку земляў. Рыс стаў кіраўніком Дэхейбарта ў 1155 годзе. У 1158 годзе ён быў вымушаны падпарадкавацца англійскаму каралю Генрыху II. У 1163 годзе Генрых уварваўся ў Дэхейбарт, пазбавіў Рыса ўсіх земляў і ўзяў у палон. Праз некалькі тыдняў Рыс быў адпушчаны, і яму вярнулі невялікую частку ўладанняў. Тады ён уступіў у саюз з Оўайнам Гвінедам, і пасля няўдалага ўварвання Генрыха ва Уэльс у 1165 годзе Рысу ўдалося атрымаць назад амаль усе свае землі.

У 1171 годзе Рыс склаў з Генрыхам мірны дагавор, дзе пацвярджалася яго права на ўсе нядаўна заваяваныя ўладанні. Акрамя таго, Рыс стаў юстыцыярам Паўднёвага Уэльса. Ён захоўваў з каралём добрыя адносіны аж да смерці Генрыха ў 1189 годзе. Пазней Рыс паўстаў супраць Рычарда I і напаў на нарманскія ўладанні ва Уэльсе, захапіўшы некалькі замкаў. У апошнія гады жыцця Рыс шмат часу прысвячаў прымірэнню сваіх сыноў, асабліва Майлгуна і Грыфіда. У апошні паход супраць нарманаў Рыс адправіўся ў 1196 годзе. У наступным годзе ён нечакана сканаў і быў пахаваны ў саборы Св. Давіда.

Зноскі

  1. Turvey pp. 91-2
  2. У хартыі дарэння абацтву Чэртсі ён выкарыстоўвае тытул princeps Wall[iae], а ў хартыі, якая датуецца 1184 годам і тычыцца абацтва Страта Фларыда, сустракаецца Walliar[um] princeps. Гл. Pryce pp. 96-7, 168-9, 171-4

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Giraldus Cambrensis. 1908. The Itinerary through Wales; Description of Wales. Edited and translated by R.C. Hoare. Everyman's Library. ISBN 0-460-00272-4
  • Giraldus Cambrensis. 1861-91. Giraldi Cambrensis: opera ed. J.S. Brewer. (Rolls Series). 8 vols. Longman, Green, Longman & Roberts.
  • Jones, T., ed. 1941. Brut y Tywysogion: Peniarth MS. 20. University of Wales Press.
  • Pryce, H., ed. 2005. The Acts of Welsh rulers 1120—1283. University of Wales Press. ISBN 0-7083-1897-5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]