Рычард I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рычард I Львінае Сэрца
англ.: Richard the Lionheart
фр.: Richard Cœur de Lion
Гістарызаваная выява караля Рычарда Львінае сэрца
Гістарызаваная выява караля Рычарда Львінае сэрца
Сцяг24-ы Кароль Англіі Сцяг
з 6 ліпеня 1189
Каранацыя 3 верасня 1189
Папярэднік Генрых II
Пераемнік Іаан Беззямельны

Нараджэнне 8 верасня 1157 ці 6 верасня 1157(1157-09-06)
Смерць 6 красавіка 1199 (41 год)
Месца пахавання
Род Плантагенеты
Бацька Генрых II Плантагенет[1]
Маці Аліенора Аквітанская[1]
Жонка Берэнгарыя Наварская[d][2][1]
Дзеці Філіп Каньяцкі[d] і Fulk (?)[d][3]
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць манарх
Званне рыцар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ры́чард I, Ры́чард Льві́нае сэ́рца (па-французску: Cœur de Lion; (па-англійску: Lion’s Heart) (8 верасня 1157 — 6 красавіка 1199) — кароль Англіі з 1189 па 1199 год з дынастыі Плантагенетаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рычард нарадзіўся 8 верасня 1157 года ў Оксфардзе. Будучы трэцім законным сынам Генрыха II, Рычард фармальна меў невялікія шансы на атрыманне англійскай кароны. У дзяцінстве ён з’ехаў ва Францыю, дзе яму ў нашчадак ад маці засталося герцагства Аквітанскае. Адначасова (ў 1170 годзе) старэйшы брат Рычарда, Генры, быў каранаваны под імем Генрыха III (у гістарычнай літаратуры яго звычайна называюць «Малады кароль», каб не пераблытаць з Генрыхам III, пляменнікам «маладога» Генры і Рычарда, сынам Джона), але фактычна Генрых так і не атрымаў рэальнай улады.

У 1173 годзе Рычард разам з другімі сынамі Генрыха ўзняў супраць яго бунт, але бацька атрымаў перамогу ў гэтым супрацьстаянні. Рычард атрымаў шанс на англійскую карону ў 1183 годзе, пасля смерці «Маладога караля». Пасля заключэння альянсу з французскім каралём Філіпам II, Рычард у выніку паспяховай экспедыцыі ў 1189 годзе разбіў войска Генрыха. У тым жа годзе кароль памёр. Каранаванне Рычарда адбылося ў Вэстмінстэры 3 верасня 1189 года.

Міф караля[правіць | правіць зыходнік]

Рычард I (з манускрыпту 12 стагоддзя)

Вакол асобы Рычарда I, вобраз якога паўстае ў літаратурных творах і былінах у якасці мудрага і добрага караля і сапраўднага рыцара, склаліся — нягледзячы на адносна кароткі час кіравання і жыцця — шматлікія легенды.

Частка гэтай ідэалізацыі ўзнікла ў выніку мэтанакіраванай прапаганды яшчэ ў час яго жыцця. Так, кароль і яго дваровае асяроддзе інсцэнізавалі сябе як рыцарскіх ідэалаў. Вялікую і адмысловую ролю ў гэтым адыграла легенда пра караля Артура.

Несумненна, Рычард I быў адной з найяскравейшых і найадметнейшых асоб у гісторыі позняга сярэднявечча. Рычард — таксама як і яго бацькі — меў незвычайную харызму, валодаў якасцю прымаць рашучыя і неадкладныя меры ў адносінах да любой справы. Прыняўшы рашэнне, кароль адразу браўся за справу і дзейнічаў паслядоўна да непасрэднага ажыццяўлення гэтай справы ў жыцці.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в Kindred Britain
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]